Анонс

Запрашаем

на ўрачыстасці, якія адбудуцца заўтра ў райцэнтры. Святкаванне пачнецца з ускладання вянкоў і кветак да помнікаў загінулым воінам на плошчы імя Леніна (у 13.15) і па вуліцы Чырвонаармейскай (у 13.30). Затым у раённым Доме культуры — мерапрыемства з нагоды Дня абаронцаў Айчыны, а таксама ўшаноўванне ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў працы, які адзначае сваё 40-годдзе. У канцэрце выступяць як названы хор, так і іншыя самадзейныя калектывы і асобныя выканаўцы (пачатак у 14.00). Уваход свабодны.