О газете

  • Газета выдаецца з верасня 1939 года. У даваенны час выходзіла пад назвай “Новы шлях”. У перыяд акупацыі выдавалася ў падполлі пад назвай “За победу”. Першы нумар убачыў свет у лістападзе 1943 года. З’яўлялася друкаваным органам Пастаўскага падпольнага райкама КП(б)Б.
  •  Мела наступныя афіцыйныя назвы: “Новы шлях”, “За Победу”, “Савецкі шлях”, “Звязда” (некаторы час мела статус міжраённай і распаўсюджвалася на тэрыторыі Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў, з 26 лютага 1963 года — орган партыйнага камітэта Пастаўскага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў), з 1991 года — “Пастаўскі край”.
  •  Выданне рэдагавалі:

Шафараў Аляксандр Іванавіч (з верасня 1939 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны);
Раманаў Якаў Сямёнавіч (з кастрычніка 1944 года па ліпень 1945 года);
Лявонаў Валянцін Іванавіч (са студзеня 1947 года па жнівень 1948 года);
Агрызка Іосіф Браніслававіч (з лістапада 1948 года па лістапад 1950 года);
Асяненка Тамара Ільінічна (са снежня1950 года па сакавік 1953 года);
Станішэўскі Фелікс Казіміравіч (з красавіка 1953 года па студзень 1954 года);
Асяненка Тамара Ільінічна (са жніўня 1954 года па жнівень 1956 года);
Мандрык Іван Адамавіч (з верасня 1956 года па верасень 1959 года);
Магелявец Васіль Уладзіміравіч (з верасня 1959 года па снежань 1961 года);
Дзядзёнак Павел Парамонавіч (са снежня 1961 года па май 1972 года);
Маразюк Мікалай Іванавіч (з ліпеня 1972 года па верасень 1989 года);
Курыловіч Пётр Пятровіч (з кастрычніка 1989 года па студзень 1999 года);
Касаткіна Фаіна Альфонсоўна (з лютага 1999 года па жнівень 2017 года);
Зелянкевіч Людміла Чаславаўна (са жніўня 2017 года і да сённяшняга часу).

  •  У 1991 годзе газета ўпершыню выйшла пад назвай “Пастаўскі край”. Спачатку, як і раней, тры разы на тыдзень — у аўторак, чацвер і суботу аб’ёмам чатыры паласы. З №25 за 26 лютага 1991 года — у аўторак і пятніцу на чатырох старонках. З №64 за 15 жніўня 1992 года газета пачала выходзіць на чатырох старонках у сераду і суботу. З 2001 года аб’ём выдання — чатыры па серадах і 6  (па суботах) старонак, з 2004-га — чатыры і восем, з 2005-га — шэсць і восем. З 7 сакавіка 2006 года газета пачала выходзіць двухкаляровай. У 2006 годзе (№119-120) да Дня беларускага пісьменства, які праводзіўся ў Паставах, у свет выйшаў першы паўнакаляровы нумар (у гэтым жа годзе поўнакаляровыя нумары былі падрыхтаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і да Новага года). У наступным годзе поўнакаляровыя нумары былі падрыхтаваны да свята 8 Сакавіка і Х Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Газета мела аб’ём восем і дзесяць старонак, з 2009 года — восем і дванаццаць.
  •  Друкавалася ў Пастаўскай узбуйненай друкарні. У верасні 1998 года (№77) выйшаў першы нумар, выкананы камп’ютарным наборам і вёрсткай і надрукаваны ў Наваполацкай узбуйненай друкарні . З чэрвеня 2014 года перайшла на поўнакаляровы друк.
  • Самы высокі тыраж — 11899 экземпляраў — мела ў 1990 годзе. Зараз тыраж “Пастаўскага краю” складае 7758 экземпляраў, ён самы высокі сярод сельскіх раёнаў вобласці. Газета выходзіць на васьмі старонках па серадах і шаснаццаці — па суботах.
  • З 2009 года газету можна чытаць у інтэрнэце.
  •  Галоўнаму рэдактару раённай газеты “Пастаўскі край” Ф. А. Касаткінай прысвоена званне “Выдатнік друку Беларусі” і “Заслужаны журналіст”. Звання “Заслужаны журналіст” удастоены таксама намеснік галоўнага рэдактара Г. Р. Пішч, загадчык аграпрамысловага аддзела рэдакцыі П.П. Курыловіч і адказны сакратар А. Б. Анішкевіч.
  •  Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, станавілася лаўрэатам абласнога творчага конкурсу сярод друкаваных СМІ імя Францыска Скарыны, неаднаразовым пераможцам абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.