«Вывозим сотни тонн. А после зимы они появляются снова». Возле деревни Прусы собирают урожай… камней

Важное Сельское хозяйство

Механізатар Міхаіл Ганчароў

Каля Навікоў у глебу загортвалі насенне ячменю, а на полі каля Прусаў збіралі ўраджай… камянёў. На дружна зазелянелых азімых камяні добра выдзяляюцца. Жанчыны падбіраюць драбнейшыя, мужчыны — вялікія.  У мінулую сераду тут працавалі тры чалавекі мясцовыя і тры — з Варапаева, якіх арганізавала старшыня сельскага  Савета Іна Касарэўская.

Падбор камянёў на полі каля Прусаў

— Збіраем камяні два разы ў год, — гаварыла Марына Галубёнак. — Вывозім сотні тон. А пасля зімы яны з’яўляюцца зноў. Калі не падбіраць, то будуць пашкоджвацца плугі, культыватары, пасяўныя агрэгаты, жняяркі камбайнаў. Сёлета падабралі ўжо амаль на 200 гектарах.

Анна Анiшкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.