Конкурс «Букет блестящих талантов» прошел в отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста ТЦСОН

Общество

Букет бліскучых талентаў

Конкурс пад такой назвай прайшоў у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН

Першае знаёмства з яго ўдзельніцамі было завочным: у фае будынка размясцілася выстава здымкаў, якія зрабіў Сяргей Вшыўкаў. На адных — прыгожыя, адкрытыя, на іншых — загадкавыя, абаяльныя жанчыны. Пакараць сэрцы журы і гледачоў у той дзень выйшлі пяць энергічных, харызматычных, пазі­тыўных наведвальніц аддзялення. Падчас візітнай карткі кожная імкнулася ўразіць прысутных гісторыяй свайго жыцця, арыгінальна прадставіць сябе, расказаць пра сям’ю, уласныя захапленні, жыццёвыя прынцыпы.

Потым канкурсанткі дэманстравалі танцавальныя навыкі. Запальную цыганачку станцавала Любоў Пікалёва, прыгажосць і грацыю прадэманстравала ўсходнім танцам Людміла Нусіна, шквал апладысментаў выклікалі танцы хлапчука-гарэзы ў выкананні Ірыны Кінёвай, стрыптыз Ганны Гуц, «Калінка-малінка»  Антаніны Собаль.

На заключным этапе конкурсу ўдзельніцы з лёгкасцю пераўвасобіліся ў яркіх, непараўнаных мадэляў і паказалі прысутным сучасныя модныя тэндэнцыі ў адзенні.

Настаў час падводзіць вынікі. Журы ў складзе начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Седзюкевіч, дырэктара ТЦСАН Дзіяны Пякарскай і загадчыцы аддзела сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іны Ягелы доўга раіліся, які тытул прысудзіць кожнай з удзельніц.

— Гэта быў конкурс прыгажосці і грацыі, маладосці і абаяння, — гаварыла Наталля Се­дзюкевіч. — Быццам няма за вашымі плячыма дзесяцігоддзяў працы, праблем, трывог. Столькі ў вас радасці, энергіі! Вы заўсёды актыўна ўдзельнічаеце ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў аддзяленні, дэманструеце інтэлектуальнае даўгалецце, нязгасны інтарэс да творчасці. Параіўшыся, мы вырашылі размеркаваць тытулы так: «Міс Пяшчота» прысудзіць самай «маладой» канкурсантцы — Антаніне Васільеўне Собаль (ёй 81 год), «Міс Творчасць» — Ганне Сяргееўне Гуц, «Міс Артыстызм» — Ірыне Міхайлаўне Кінёвай, «Міс Зачараванне» — Любові Іванаўне Пікалёвай і «Міс Гламур» — Людміле Аляксандраўне Ну­сінай.

Мерапрыемства завяршылася, а яго арганізатары ўжо распрацоўваюць сцэнарый наступнага. Таму раю людзям залатога ўзросту адарвацца ад экранаў тэлевізараў, агародаў і завітаць у аддзяленне. Там цікава.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.