80 лет с книгой по пути. 2019-й год — юбилейный для Поставской центральной районной библиотеки

Культура

Ёсць чым ганарыцца і што расказаць

2019 год юбілейны для многіх устаноў і арганізацый Пастаўшчыны. Cярод тых, хто сёлета адзначае круглую дату, — Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка, якой спаўняецца 80 гадоў. З гэтай нагоды ў яе чытальнай зале адбылося па-дамашняму цёплае, камернае свята, якое сабрала самых верных сяброў.

За восем дзесяцігоддзяў біблі­ятэка непазнавальна змянілася. Яна прайшла шлях ад маленькай, у два пакоі, з невялікай колькасцю кніг, да цэнтральнай раённай, у два паверхі і з кніжным фондам больш за 30 тысяч экзэмпляраў. Пры гэтым нязменна рабіла і працягвае рабіць галоўнае — далучае да ведаў, вучыць чытаць, думаць, марыць, з’яўляючыся цэнтрам зносін і інфармацыі.

У розныя гады раённую бібліятэку ўзначальвалі Ула­дзімір Фёдараў, Ганна Стахоўская, Францішка Лашук, Людміла Рабчонак, Яўгенія Макруш, Людміла Касцень. Яны, а таксама бібліятэкары Ала Бароўка, Марыя Жукян, Браніслава Сідаровіч, Яніна Чапукова, Галіна Турла, Вольга Танана, Крысціна Гімжэўская, Ала Фралова, Яніна Асіненка, Валянціна Паўленка, Святлана Дунец, Тамара Махніс, Валянціна Чарэнка, Марыя Асіненка ўнеслі неацэнны ўклад у гісторыю развіцця ўстановы, рабілі ўсё для папулярызацыі кнігі і чытання ў раёне. Дзякуючы іх самаадданай працы сёння бібліятэцы ёсць чым ганарыцца. Яна актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці Пастаўшчыны: арганізуе разнастайныя сустрэчы для чытачоў, творчыя вечары празаікаў і паэтаў, прэзентацыі новых кніг, акцыі да розных дзяржаўных свят і многія іншыя мерапрыемствы.

На свяце прысутнічалі таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, яе намеснік Ірына Лойка, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая і Пастаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Валянціна Друсь.

Пажадаўшы калектыву ўстановы натхнення, творчых поспехаў, здароўя, захоўваць і прымнажаць усё самае лепшае, што маецца, Галіна Чаплінская ўручыла яму ў асобе Ганны Літвіновіч Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за высокі ўзровень інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання чытачоў, культурна-­асветнай і выхаваўчай работы, а таксама грашовы сертыфікат. Ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама з рук Ірыны Лойкі атрымалі бібліятэкары Наталля Балошка, Наталля Пушкіна, Іна Бандарэнка і Святлана Жук. Іна Далецкая і Валянціна Друсь са свайго боку адзначылі Ганну Літвіновіч, Ірыну Жукян, Наталлю Балошку, Іну Бандарэнку, Францішку Лашук і бібліятэкара Навасёлкаўскай бібліятэкі Вольгу Танану граматамі раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Завяршала свята дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Ганна Літвіновіч. Яна канстатавала: галоўным актывам ус­та­новы культуры з’яўляюцца лю­дзі, якія тут працуюць, і чытачы. Менавіта іх адносіны да сваёй справы і кнігі дапамагаюць бібліятэцы рухацца наперад, пераадольваць праблемы і вырашаць надзённыя пытанні. Ганна Віктараўна шчыра падзякавала ім, а асабліва — ветэранам, уручыўшы апошнім невялікія памятныя падарункі. А затым запрасіла ўсіх гасцей за святочны стол.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.