80 молодых провизоров и фармацевтов приняли участие в молодежном форуме Витебского УП «Фармация» в Поставах

Здравоохранение

З маладзёжным запалам

80 правізараў і фармацэўтаў, якія толькі пачынаюць прафесійную кар’еру, прынялі ўдзел у маладзёжным форуме Віцебскага УП «Фармацыя», што адбыўся ў мінулую суботу ў Паставах.

Базай для правядзення мерапрыемства наш горад выбраны невыпадкова. Па-першае, 35% работнікаў дзяржаўнай аптэчнай сеткі раёна складае моладзь, 9 яе прадстаўнікоў удзельнічала ў форуме. Па-другое, музей фармацыі, які размяшчаецца ў цэнтральнай аптэцы №87, з’яўляецца адным з найлепшых у рэспубліцы і свайго роду візітнай карткай Віцебскага УП «Фармацыя». З азнаямлення з яго экспазіцыямі і пачаўся маладзёжны форум аптэкараў.

Прадоўжылася сустрэча ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча. З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская і галоўны ўрач ЦРБ Уладзімір Чакавы. Яны коратка расказалі пра славутасці раёна, пажадалі форуму плённай работы.

Спачатку маладыя правізары і фармацэўты здзейснілі віртуальнае падарожжа па аптэках Віцебскай вобласці: кожны малады спецыяліст знаёміў са сваёй, расказваў пра шлях у прафесію, станаўленне ў ёй, узаемадзеянне з калегамі, пра службовыя абавязкі і захапленні. Потым удзель­нікі конкурсу «Найлепшы па прафесіі» бліснулі на сцэне сваімі прафесійнымі і творчымі талентамі.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.