Что изменится в Новом 2020-м году?

Общество

Новае  ў  новым годзе

Павялічыцца базавая велічыня…

Яна вырасце з 25,5 да 27 рублёў. Ад гэтага паказчыка залежаць памеры некаторых падаткаў і збораў, штрафаў, стыпендый, дапамогі па беспрацоўі.

…і «мінімалка»

Мінімальная заработная плата — дзяржаўны стандарт у галіне працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў. З 1 студзеня яна павялічыцца на 14% і складзе 375 рублёў.

Зарплата бюджэтнікам – па-новаму

Пры налічэнні зарплаты работнікам бюджэтнай сферы замест 27 тарыфных разрадаў будзе 18. Асновай для разліку стане не стаўка 1-га разраду, а базавая тарыфная стаўка. Яе размер плануюць пераглядаць штогод на аснове прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. З 1 студзеня 2020 года яна складзе 185 рублёў.

Павышаюцца пенсійны ўзрост і страхавы стаж

Пенсійны ўзрост для мужчын у 2020 годзе складзе 62 гады, для жанчын — 57. Мінімальны страхавы стаж — 17,5 года. Апошні этап павелічэння ўзросту для выхаду на заслужаны адпачынак адбудзецца ў 2022 годзе (ён вырасце да 63 гадоў у мужчын і 58 — у жанчын). Мінімальная планка страхавога стажу будзе 20 гадоў.

Змены ў Працоўным кодэксе

Наймальнік павінен будзе заключаць доўгатэрміновы кантракт з добрасумленнымі работнікамі. Павялічыцца дапамога пры звальненні з-за няпоўнага рабочага часу, з’явіцца магчымасць падчас водпуску працаваць па сумяшчальніцтве поўны рабочы дзень або змену. Пры нараджэнні дзіцяці бацьку (па жаданні) будзе давацца водпуск да 14 дзён. А маці, якія маюць дзяцей да 3 гадоў, дазволяць ездзіць у службовыя камандзіроўкі, выходзіць на работу ў святочныя і выхадныя дні.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.