День сильных духом людей! В Поставах отметили Международный день инвалидов

Общество

Асаблівы дзень для моцных духам людзей

Прысутнічаючы кожны раз на мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню інвалідаў, спачатку моцна расчульваюся. А потым нібы падсілкоўваюся: настолькі моцныя духам людзі, на долю якіх выпалі неймаверна цяжкія выпрабаванні!

Хвароба не шкадуе нікога: яна адольвае і малых, і старых. Большасць з іх збіраюць у кулак волю, настойлівасць, цярпенне і кідаюць зваротны  выклік лёсу — імкнуцца жыць паўнавартасным жыццём, а часам нават больш актыўным і духоўна багатым, чым мы, здаровыя. Гэтыя людзі адорваюць усмешкамі пры сустрэчы, не наракаюць ні на што і радуюцца кожную хвіліну.

У фае Дома культуры людзі з інваліднасцю сталі збірацца задоўга да пачатку мерапрыемства. Большасць гутарылі, абменьваліся паміж сабой навінамі, фатаграфаваліся, разглядвалі вырабы, зробленыя рукамі пастаяльцаў Дунілавіцкага дома-інтэрната і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН, слухалі выступленне сямейнага ансамбля «Гуцкія музыкі» і нават падпявалі.


У раёне пражываюць 1 214 інвалідаў I і II груп, 80 з іх — калясачнікі.


Сярод пастаўчан ёсць нямала спагадных людзей, якія ім дапамагаюць. Сярод такіх дабрачынцаў пастаўчанкі Рыта Шылей і Кацярына Паўлава. Вялікі асабісты ўклад гэтых валанцёраўу ажыццяўленне мерапрыемстваў па абароне правоў і інтарэсаў асоб з інваліднасцю, арганізацыю дабрачыннай дзейнасці па паляпшэнні якасці іх жыцця адзначаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта і Падзякай старшыні райвыканкама. Падзякай узнагароджаны і Віталій Душэўскі, які з’яўляецца наведвальнікам аддзялення дзённага знахо­джання інвалідаў ТЦСАН і заўсёды прымае актыўны ўдзел у кожным мерапрыемстве.

— 3 снежня ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, — дата, якая напамінае нам, што не толькі ў гэты дзень, але і пастаянна мы павінны ахінаць увагай людзей з інваліднасцю, — гаварыла Наталля Мікалаеўна. — З нашай падтрымкай ім будзе лягчэй пераадольваць штодзённыя цяжкасці і праблемы.

Доказам сказанаму стаў канцэрт, падрыхтаваны як удзельнікамі гурткоў раённага Дома культуры, так і пастаяльцамі Дунілавіцкага дома-інтэрната і аддзялення дзённага знахо­джання інвалідаў ТЦСАН. Колькі цярпення, сіл, намаганняў затрацілі на гэта работнікі названых устаноў! Працаваць з людзьмі няпроста, а з асаблівымі — надзвычай складана.

Пра сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці з ДЦП, сіндромам Даўна і аўтызмам, у сваім фільме расказалі журналісты мясцовага тэлебачання. Затым герояў відэасюжэта — Вікторыю Канановіч, Марыну Васільеву і Іну Кісель з дзецьмі Соняй, Антонам і Аляксеем  — запрасілі на сцэну і ўручылі ім падарункі.

Пасля канцэрта ўсе частава­ліся за салодкім сталом, а затым удзельнічалі ў забаўляльнай праграме, падрыхтаванай «Вытварашкамі».

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.