«Движение — это жизнь». Дочь и внук поставили Валентину Ядело на ноги после инсульта

Общество

Пасля інсульту…

Тры гады назад Валянціну Казіміраўну Ядзялу падкасіў інсульт. І хаця ўчастковы ўрач неадкладна з’явілася па выкліку, а хуткая дапамога тэрмінова даставіла ў бальніцу, прагнозы былі несуцяшальныя.

Лечачы ўрач не ўтойвала гэта ад дачкі пацыенткі: «Не вычухаецца ваша мама. Хіба што працягне некалькі месяцаў ляжачай…»

— А мы з Генам (дарослы ўнук Валянціны Казіміраўны — аўт.) паставілі маму на ногі,— успамінае дачка Фаіна. — Больш за 4 месяцы выходжвалі. І ёй, і нам было цяжка. Затое цяпер хоць з лясачкай, але ходзіць. Добра, што хвароба здарылася, калі мама была ўжо ў Паставах. А што б з ёй сталася, калі б знаходзілася адна?

Пасля смерці мужа адна яна пражыла чатыры гады. Цяжка было пакідаць родную Браслаўшчыну, дагледжаны дом і такія ж гаспадарчыя пабудовы, усё роднае і дарагое. Але вымушана была гэта зрабіць, бо сіл заставалася ўсё менш, а самоты прыбаўлялася. На пераездзе настойвалі дочкі і ўнукі. І зараз бабуля жыве ў той жа шматпавярхоўцы, што і дачка, толькі ў розных кватэрах. Ёй уступіў сваю ўнук.

— Вялікай працаўніцай была наша мама, — расказвала Фаіна Мацеша. — 40 гадоў у жывёлагадоўлі: даяркай, цялятніцай, свінаркай, нават коней даглядала. Калгас «Маяк» быў на той час мільянерам, таму і зарабляла добра. Залатыя рукі меў тата. Нарадзілі і выхавалі трох дачушак. Кожнай далі ўсё неабходнае. Пераехаўшы ў Паставы, мама вельмі сумавала. Але з цягам часу пазнаёмілася з суседкамі, выхо­дзіць пасядзець з імі на лаўцы ля пад’езда, пагаварыць, палюбавацца кветкамі на клумбах.

Дарэчы, менавіта суседкі і папрасілі мяне напісаць пра Валянціну Казіміраўну, яе сілу волі і любоў да кветак. Самая любімая — герань, найбольш яе і разводзіць. На кухні вазонамі застаўлена ўсё акно.

— Мяне вельмі апякае Фаіна, — дзялілася жанчына. — Прыходзіць па некалькі разоў на дзень. Прыносіць гатовыя стравы, прыбірае ў пакоях, забірае мыць бялізну. Не сяджу без руху і сама. Пастаўлю чайнік, разагрэю ежу, палью кветкі, пратру пыл. Люблю глядзець тэлевізар.

 Акрамя таго, пакуль няма снегу і галалёду, 83-гадовая бабуля абавязкова выходзіць на прагулку, хоць ёй няпроста спусціцца нават з першага паверха, на якім жыве. Але яна разумее, што рух — гэта жыццё.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.