«Интернет просто «летает!» Белтелеком продолжает подключать к интернету и телефонной связи по технологии GPON

Общество

Інтэрнэт проста «лётае»!

Пачынаючы з 2017 года работнікі Пастаўскага ўчастка электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» актыўна падключаюць арганізацыі, установы, прадпрыемствы, гандлёвыя аб’екты да інтэрнэту і тэлефоннай сувязі па тэхналогіі GPON. Сёлета оптавалакно пракладзена 60 юрыдычным асобам, да канца года іх колькасць узрасце да 70-ці.

Маштабная мадэрнізацыя сеткі электрасувязі ў нашым райцэнтры пачалася ў 2015 го­дзе. Першымі перавагі оптавалаконнага кабелю адчулі жыхары мікрараёнаў 5 і 6 гарадкоў, вуліц Юбілейнай, Будаўнікоў, Лясной, Багдановіча, Міру, Гайдара, часткова — Савецкай. Зараз сувязісты мяняюць медныя лініі АDSL на новую тэхналогію на Палявой, Азёрнай, Дубоўкі, Асяненкі, Маладзёжнай, Кулажанкі, Скарыны, Сонечнай, Лугавой, Кветкавай, Варашылава і кропкава на некаторых іншых.

— GPON-тэхналогія не патрабуе актыўных прамежкавых устройстваў (камутатараў, маршрутызатараў), што, безумоўна, паляпшае якасць аказання паслуг, павялічвае хуткасць падключэння да інтэрнэту, — расказваў спецыяліст па продажах Пастаўскага ўчастка электрасувязі Аляксандр Зубко. — Таксама оптавалакно — гэта якасная трансляцыя тэлевізійнага кантэнту ў лічбавым фармаце інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, шырокі спектр дадатковых тэлефонных сэрвісаў, магчымасць падключыць паслугу «Відэакантроль», што не прадугледжвалі медныя лініі. Відэаназіранне карыстаецца папулярнасцю як у прыватных асоб, так і ў арганізацый. Напрыклад, у гэтым годзе атрымалі аддалены доступ да відэаінфармацыі 4 юрыдычныя асобы.

Днямі прагрэсіўная тэхналогія прыйшла і ў рэдакцыю раённай газеты. Тут оптавалакно ў кропкі падключэння абсталявання пракладвалі інжынер электрасувязі Андрэй Баль, электрамеханікі сувязі Уладзімір Касэнка, Дзмітрый Чыркін і Дзмітрый Гродзь. Абяцалі, што хуткасць інтэрнэту павялічыцца больш чым у 10 разоў. І сапраўды так. Першымі станоўчыя змены заўважылі мае калегі — старшыя аператары электроннага набору і вёрсткі Людміла Клімюк і Вікторыя Дзіковіч, якія ў тым ліку займаюцца адпраўкай газеты па электроннай пошце ў Наваполацкую друкарню, абменьваюцца з кліентамі і чытачамі газеты файламі, якія шмат важаць, напрыклад фотаздымкамі. А таксама рэдактар інтэрнэт-рэсурсу Наталля Налей, якая клапоціцца пра напаўняльнасць сайта і старонак газеты ў сацыяльных сетках. Іх заключэнне: «Інтэрнэт проста «лётае!»

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.