Принцип работы — совершенство. Его придерживается коллектив Поставского района электрических сетей

Общество

Энергетычная служба раёна — шматгранны механізм. Працуе ён стабільна і надзейна, бо кожны работнік на сваім месцы. 18 гадоў кіруе калектывам Аляксандр Скрыцкі (а ўсяго ў РЭС працуе 27). За гэты час ён згуртаваў вакол сябе кваліфікаваных спецыялістаў.

— У нас высокія патрабаванні да тых, каго прымаем на работу, — расказваў Аляксандр Скрыцкі. — Хто працуе не першы год, ведае, што выконваць свае абавязкі трэба добрасумленна. Мала валодаць тэарэтычнымі ведамі, іх трэба правільна прымяняць на практыцы, бо электрычны ток памылак не даруе. Галоўная задача калектыву (а ў ім працуюць 88 чалавек) — бесперабойнае забеспячэнне электраэнергіяй спажыўцоў: прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, а таксама насельніцтва Пастаўшчыны. Працуем так, каб затым не ўхіляць няспраўнасці, стараемся не дапускаць аварый і непрадбачаных сітуацый. Таму рэгулярна праводзім прафілактычныя работы, планавыя агляды. Сёлета адрамантавалі каля 150 кіламетраў паветраных ліній электраперадачы і больш за 100 трансфарматарных падстанцый.

Адну з найлепшых брыгад РЭС, майстрам якой працуе Уладзімір Шурпік, застала ў Навасёлках. Электраманцёры Аляксей Курцін, Ігар Пашкевіч і вадзіцель-­электраманцёр Віктар Курто праводзілі бягучы рамонт абсталявання трансфарматарнай падстанцыі і мянялі прыборы ўліку. Паназірала за іх скаардынаванымі дзеяннямі і ўпэўнілася: за работай — прафесіяналы.

Работа ў энергетыкаў няпростая і не заўсёды камфортная. Каб не было перабояў з электрычнасцю, яны нясуць вахту і днём і ноччу, і ў спёку і ў холад. Кампетэнтныя ў сваёй справе майстры Юрый Чарняўскі, Аляксандр Літынскі. Яны на высокім узроўні арганізуюць работу падначаленых. Адказна выконваюць свае абавязкі дыспетчары Аляксандр Багушэвіч і Дзмітрый Сярухін. Уся фізічная праца кладзецца на плечы электраманцёраў. Сярод найлепшых Аляксандр Скрыцкі адзначыў Валерыя Зубрыцкага, Ігара Пашкевіча, Аляксандра Скачко, Аляксандра Руткоўскага, Дзмітрыя Цудню, Валерыя Багушэвіча, Дзмітрыя Пятліцкага. Пакуль такія работнікі будуць у энергетыцы — усім жыхарам раёна будзе светла і цёпла.

Сёння — наша прафесійнае свята. Віншую з ім усіх, чыё жыццё звязана з энергетыкай. Жадаю здароўя, добрага настрою, безаварыйнай работы!

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.