Работники филиала «Поставское ДРСУ-132» очищают от кустарника придорожную полосу и обрезают деревья на участке Юньки—Воропаево—Мерецкие

Общество

Для бяспекі і прыгажосці

Тыя, хто едзе гэтымі днямі ў бок Варапаева, часам вымушаны спыніцца на некалькі хвілін і перачакаць, пакуль праезную частку прыбяруць ад галля. І заўважаюць, што на дарозе Юнькі—Варапаева—Мярэцкія пасвятлела.

Работнікі філіяла «Пас­таўскае ДРБУ-132» ачышчаюць ад хмызняку прыдарожную паласу, а таксама крануюць дрэвы.

— Гэта робіцца ў рамках планавага абслугоўвання дарогі, — расказваў прараб філіяла Андрэй Рагіня. — Дрэвы паса­джаны больш чым 50 гадоў назад. Старыя галіны раней перыядычна абразалі. Сёлета для бяспекі дарожнага руху і прыгажосці правядзём кранаванне больш за 200 таполяў, але пакуль толькі з аднаго боку дарогі, бо з другога — зесеяныя азімымі палі, мы іх можам пашкодзіць.

Абрэзка крон — работа няпростая. Праводзіць яе дазваляецца толькі спецыяльна навучанаму чалавеку. Такім з’яўляецца Андрэй Канчанін. Вадзіцель Павел Шакола падымае яго на аўтавышцы да кроны дрэва — і там Андрэй па-майстэрску арудуе пілой. Павел Гінявец на зямлі абразае галлё. Частка яго ідзе на дровы для патрэб філіяла, дробнае на спецыяльнай устаноўцы перапрацоўвае ў шчапу Андрэй Граблеўскі. Дапамагаюць яму ў гэтым дарожныя рабочыя Айвар Язёнак і Валянцін Рачыцкі. Вадзіцель Часлаў Рагіня адвозіць шчапу ва УП ЖКГ, штодня яе пастаўляе да 12 кубічных метраў.

Цяпер кранаваныя дрэвы (у многіх засталіся толькі ствалы) ва ўдзельнікаў дарожнага руху выклікаюць розныя эмоцыі. Камусьці і не падабаецца. Але ўспомніце: дрэвы па вуліцы Савецкай у райцэнтры, якія некалькі гадоў назад таксама абрэзалі, ужо разгалінаваліся і з вясны да восені шапацяць лісцем.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.