Сегодня — День страховых работников. Страховой агент Олег Дашкевич — второй среди страховых агентов области

Общество

Раўненне – на найлепшага агента

Рады за Алега Дашкевіча (у цэнтры) спецыялісты прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Аксана Красільшчыкава і Аксана Чаркес (першыя злева і справа), а таксама страхавыя агенты Яўгенія Рабухіна і Алена Русецкая

Страхавы агент прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Алег Дашкевіч па прадукцыйнасці працы за 9 месяцаў у каторы раз стаў другім сярод страхавых агентаў вобласці. Ён таксама ўзнагароджаны дыпломам трэцяй ступені за ўдзел у конкурсе «Найлепшы па прафесіі».

Па ўсіх відах страхавання Алег сабраў 57 тысяч 538 рублёў, у тым ліку па новых — амаль 4 тысячы. На найлепшага агента стараюцца раўняцца і іншыя. Боль­шасць з іх — прафесіяналы абранай справы: лёгка ўступаюць у зносіны з кліентамі, за лічаныя хвіліны ў даступнай форме даносяць да іх неабходную інфармацыю. У апошнія гады рынак страхавых паслуг імкліва развіваецца, удасканальваецца сістэма страхавання, з’яўляюцца новыя яго віды, накіраваныя на забеспячэнне спакою і ўпэўненасці людзей у заўтрашнім дні.

Фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.