Средь бела дня в минувшее воскресенье на переулке Пролетарском в райцентре появились неожиданные и неприятные сюрпризы

Общество

Звышнахабства

Такія нечаканыя і непрыемныя сюрпрызы з’явіліся сярод белага дня ў мінулую нядзелю на завулку Пралетарскім у райцэнтры. Падкінулі іх не іншапланецяне, а двое маладых людзей, якія  двума рэйсамі прыцягнулі на тачцы старыя прагнілыя канапы. Адну выкінулі ля урны для бытавога смецця (але ж не для буйнагабарытных рэчаў!). Другую   ўвогуле вывалілі ледзь не пасярод  вуліцы.

Жыхары бліжэйшых дамоў, якія бачылі іх дзеянні, сталі сарамаціць нахабнікаў. Але сорам — не дым, вочы не выесць. Для тых грамадзян галоўнай мэтай было пазбавіцца ад непатрэбшчыны (можа, толькі што купленае жыллё ачышчалі, а можа, у сваім давялі мэблю да такога  стану). Ну а тое, што, вобразна кажучы, падклалі свінню іншым людзям, для іх, відаць, не мае ніякага значэння. Вось дык выхаванне!

Усе мы хочам, каб у горадзе было чыста і ўтульна. Усе (хто ў думках, а хто ўголас) патрабуем, каб камунальная служба працавала бездакорна. Але ж як ёй справіцца, калі людзі, як і ў  дадзеным выпадку, прабачце за рэзкасць,  нахабна паскудзяць? За такімі не паспееш прыбіраць.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.