В Поставах открыли специализированное многофункциональное здание сектора судебно-медицинских экспертиз райотдела Госкомитета судебных экспертиз и Поставской ЦРБ

Здравоохранение

Для паляпшэння якасці паслуг

Атрымаць заключэнне пра характар і ступень цяжкасці траўм, атрыманых у быце, на вытворчасці ці ў ДТЗ, жыхары раёна цяпер змогуць па вуліцы Савецкай, 73, у райцэнтры. У мінулую пятніцу тут пачаў дзейнічаць спецыялізаваны многафункцыянальны будынак сектара судова-медыцынскіх экспертыз райаддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз і Пастаўскай ЦРБ.

На адкрыцці новага аб’екта прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення фінансаў і тыла цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксандр Гудовіч, начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці Юрый Шчацько, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, галоўны ўрач ЦРБ Уладзімір Чакавы і іншыя ганаровыя госці.

— Гэты аб’ект — яскравы прыклад зладжанай работы мясцовай улады, будаўнікоў, нашага камітэта, іншых зацікаўленых структур, а таксама старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Ула­дзіміра Цярэнцьева, які максімальна спрыяў яго з’яўленню, арганізаваў схему фінансавання, — адзначыў Юрый Шчацько. — Праект распрацаваны і ўвасоблены ў жыццё за кароткі тэрмін. Не выключана, што аб’ект стане тыповым для шэрага нашых падраздзяленняў па ўсёй рэспубліцы.

За эфектыўнае садзейнічанне Дзяржкамітэту судовых экспертыз у вырашэнні задач, ускладзеных на яго, падзяку ад старшыні ведамства і каштоўныя падарункі атрымалі дырэктар ДП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Пастаўскага раёна» Аляксандр Асяненка,  дырэктар ДКУАСП «Рассвет Пастаўскі» Альфрэд Малец. Для паляпшэння якасці аказання паслуг часова выконваючаму абавязкі начальніка райаддзела Аляксею Самусенку ўручаны ноўтбук ад упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці.

Будынак многафункцыянальны,  мае два ўваходы, унутры аснашчаны неабходным абсталяваннем для якаснай работы. Асноўную частку — 2/3 экспертыз — бу­дуць складаць агляды на наяўнасць цялесных пашкоджанняў, палавых злачынстваў, астатнія — па ўстанаўленні прычын смерці. Рэгістрацыя і выдача целаў таксама будуць праводзіцца тут.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.