«ЗОЖ — не таблетка, которая быстро успокаивает боль». Информационно-образовательная акция «Здоровым быть — здорово» в Поставах

Здравоохранение

Здаровым быць – здорава

Пад такой назвай на мінулым тыдні на Віцебшчыне праводзілася інфармацыйна-адукацыйная акцыя. Уключыліся ў яе і медыкі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Пастаўшчыны.

— Здароўе — галоўнае багацце чалавека, — гаварыла фельчар-валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Слаба­дзянюк, якая прафесійна разбіраецца ў пытаннях здаровага ладу жыцця, харчавання, загартоўвання арганізма. — Толькі здаровы чалавек здольны паспяхова вырашаць розныя жыццёвыя задачы, пераадольваць цяжкасці, пераносіць фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі. На жаль, часам мы недастаткова клапоцімся пра свой фізічны стан і ўспамінаем пра яго толькі тады, калі многае ўпушчана і аднавіць сілы цяжка. З мэтай прафілактыкі паводніцкіх фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў, такіх як сардэчна-сасудзістыя, хранічныя захворванні лёгкіх, цукровы дыябет, работнікі райЦГЭ падчас акцыі пабывалі ў школах, некаторых арганізацыях і на прадпрыемствах горада. Мы тлумачылі, што ўзнікненню гэтых хвароб садзейнічаюць курэнне, празмернае ўжыванне алкаголю, няправільнае харчаванне, нізкая фізічная актыўнасць.

Сучаснаму чалавеку прыхо­дзіцца вытрымліваць вялікія псіхалагічныя нагрузкі, звязаныя з вучобай, работай, узаемаадносінамі з іншымі людзьмі, неабходнасцю выконваць розныя абавязкі ў сям’і і грамадстве, са стрэсавымі сітуацыямі. Няўменне правільна паводзіць сябе прыводзіць да парушэння псіхічнага стану, узнікнення хвароб.

У цэнтральнай раённай аптэцы №87 Наталля Слабадзянюк праводзіла акцыю сумесна са старшынёй раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццянай Шахавай. Яны прапаноўвалі наведвальнікам змераць ціск, расказаць пра праблемы, звязаныя са здароўем. Жадаючых было нямала. Арганізатары акцыі тлумачылі, як трэба сябе паводзіць у сітуацыі, якая правакуе псіхічнае напружанне, а калі яно ўзнікае — як выйсці з сітуацыі без нанясення шкоды свайму арганізму.

— Важна, каб людзі зразумелі, што здаровы лад жыцця — не таблетка, якая хутка супакойвае боль, — гаварыла Наталля Слабадзянюк. — Гэта светапогляд, штодзённая работа над сабой, якая ў выніку прынясе жаданы вынік.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.