В трудовой биографии спасателя Евгения Хмельницкого более десятка случаев, когда приходилось спасать людей

Важное Общество

Выдатны спартсмен і работнік

У той дзень майстар-ратаўнік Пастаўскага РАНС старшы прапаршчык Яўгеній Хмяльніцкі ў складзе трэцяй змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 дзяжурыў у аддзеле. На дварэ сцямнела, калі на пульт дыспетчара паступіў званок пра пажар у жылым доме па вуліцы Чырвонаармейскай у райцэнтры. Некалькі хвілін — і дзяжурная змена прыбыла на месца здарэння, дзе ўжо палаў дах будынка. На разведку ў яго разам з Яўгеніем рушылі Валерый Сеганкевіч і Уладзімір Лелякоў. Заліваючы агонь з брандспойтаў, паступова прасоўваліся па пакоях, у адным з якіх на ложку знайшлі гаспадара дома. Беспрытомнага мужчыну Валерый і Яўгеній перадалі праз акно калегам — начальніку змены Андрэю Турку і вадзіцелю Дзянісу Сарокіну, а самі прадоўжылі тушыць пажар…

Такіх выпадкаў, калі даво­дзілася ратаваць людзей, у працоўнай біяграфіі Я. Хмяльніцкага набярэцца больш за дзясятак.  У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях агняборац працуе амаль 12 гадоў. Перайшоў сюды з Юнькаўскай базавай школы, дзе два гады пасля заканчэння Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. Машэрава выкладаў фізічную культуру і здароўе. Як прызнаецца, цяперашняя работа падабаецца, нягледзячы на тое, што да гэтага часу псіхалагічна складана ісці ў агонь.

Яўгеній Хмяльніцкі ў любую хвіліну гатовы выехаць на дапамогу

— Ты ніколі не ведаеш, што чакае там, — кажа Яўгеній Хмяльніцкі. — Могуць здарыцца абвал, іншыя непрадбачаныя сітуацыі. І хоць дзейнічаеш па ўжо адпрацаванай схеме, псіхалагічнае напружанне ўсё роўна прысутнічае. З гадамі пачынаеш больш задумвацца пра ўласную бяспеку і цаніць жыццё.

Сапраўдным стрэсам для вопытнага ратаўніка становіцца гібель людзей на пажарах, калі па розных, нават  не залежных ад яго, прычынах не ўдаецца захаваць камусьці жыццё. Вярнуць сабе раўнавагу пасля такіх сітуацый дапамагаюць хобі — паляванне — і заняткі спортам. Яшчэ ва ўніверсітэце Яўгеній захапіўся кікбоксінгам. Зараз вядзе на ФАКу секцыю па боксе для дзяцей. Актыўна ўдзельнічае ў спартыўным жыцці РАНС: у складзе каманды абараняе гонар аддзела ў круглагадовай спартакіядзе сярод органаў і падраздзяленняў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС і займае прызавыя месцы. Спартыўныя і прафесійныя поспехі Я. Хмяльніцкага шмат разоў адзначаліся граматамі, падзякамі і грашовымі прэміямі абласнога і раённага кіраўніцтва.

— Жэня — старанны і дысцыплінаваны работнік, умела і рашуча дзейнічае на пажарах, — характарызаваў свайго падначаленага начальнік змены Андрэй Турок. — Акрамя таго, ён вучыць асаблівасцям прафесіі маладых калег, у любой складанай сітуацыі заўсёды падставіць плячо таварышу. А яшчэ з’яўляецца добрым мужам і бацькам, які выхоўвае дзвюх дачок.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.