Команда Поставского государственного колледжа заняла второе место в зимнем многоборье «Здоровье»

Спорт

Удалы старт мнагаборцаў

Сёлета каманда Пастаўскага дзяржаўнага каледжа ўпершыню ўдзельнічала ў абласных спаборніцтвах дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі і заняла другое месца ў зімовым мнагаборстве «Здароўе».

Мікіта Міснік, Дзяніс Рамановіч, Валерый Звяруга і Максім Шлапо

Пастаўчане трапілі ў ІІ падгрупу. У ёй на працягу года будуць змагацца прадстаўнікі 16 навучальных устаноў Віцебшчыны, колькасць навучэнцаў у якіх не перавышае 500 чалавек (у І падгрупе — 13 устаноў). Усяго спартакіяда прадугледжвае 8 відаў: зімовае і летняе мнагаборства «Здароўе», валейбол, лёгкаатлетычны крос, футбол, баскетбол, настольны тэніс і лёгкаатлетычнае мнагаборства.

Стартавалі спаборніцтвы з зімовага мнагаборства «Здароўе». У ім гонар пастаўскага каледжа абаранялі Максім Шлапо, Дзяніс Рамановіч, Мікіта Міснік і Валерый Звяруга на чале з трэнерам Юрыем Трафімавым. Хлопцы дэманстравалі трапнасць у стральбе, спаборнічалі ў падцягванні, скачках у даўжыню і бегу на дыстанцыях 2 і 3 тысячы метраў. Апошні від замяніў лыжныя гонкі, якім не дазволіла адбыцца надвор’е. З вынікам 329 ачкоў пастаўская каманда саступіла толькі мінулагодняму лідару спаборніцтваў — Віцебскаму дзяржаўнаму прафесійнаму ліцэю №5 прыборабудавання — і заняла другое месца. Члены зборнай каледжа ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі. Яшчэ адзін медаль атрымаў Максім Шлапо: у індывідуальным заліку ў малодшай групе (15—16 гадоў) ён узначаліў трэці радок турнірнай табліцы і заваяваў бронзу.

Вераніка Філановіч
Фота Юрыя Трафімава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.