Посмотрите, как будут застраивать территории в районе улиц Юбилейной и Кляро в Поставах

Главное Общество

Аблічча райцэнтра зменіцца

На фінішную прамую выходзіць забудова мікрараёна 6 гарадка ў райцэнтры. Сёлета работнікі ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» павінны здаць у эксплуатацыю дзіцячы садок і 40-кватэрны жылы дом па вуліцы Зялёнай. У планах — узвядзенне яшчэ двух многакватэрных дамоў і пракладка інжынернай і транспартнай інфраструктуры. Яна дазволіць пастаўчанам распачаць індывідуальнае будаўніцтва ў гэтай частцы горада. У прыватнасці, згодна з планам, тут з’явяцца каля 30 катэджаў.

Далейшае масавае ўзвядзенне шматпавярховак будзе весціся ў раёне вуліц Юбілейнай і Кляра. Будаўніцтва першага дома запланавана не раней чым у 2023 годзе. Зараз дэталёвы план многакватэрнай забудовы знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі і вынесены на грамадскае абмеркаванне.

— Унесці прапановы ці заўвагі па дэталёвым плане можна да 8 лютага. Усе яны будуць накіраваны на разгляд у горадабудаўнічы савет камітэта архітэктуры і будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама, — тлумачыў намеснік старшыні райвыканкама Павел Станюш. — Потым праект пройдзе разнастайныя экспертызы і будзе зацверджаны рашэннем выканкама. З гэтага моманту ён стане арыенцірам нашых дзеянняў да яго поўнай рэалізацыі альбо на працягу 10 гадоў (толькі пасля гэтага тэрміну ў яго можна ўносіць істотныя змены). Разам з тым нязначныя адхіленні ад агульнай канцэпцыі ніхто не выключае. Як правіла, яны бываюць выкліканы змяненнем нарматываў.

Горадабудаўнічы праект прадугледжвае ўзвядзенне 15 многа­кватэрных дамоў: 9 40-кватэрных і 6 60-кватэрных. Усе яны будуць 5-павярховыя (для большай павярховасці неабходна перабудоўваць інжынерныя сеткі). Пытанне цеплападачы ў новабудоўлі пакуль што вырашаецца з дапамогай тэхніка-эканамічных разлікаў. Сярод варыянтаў — электрычнае, газавае пакватэрнае і цэнтралізаванае ацяпленне (ад кацельні ў 5 гарадку).

Праектам вызначана размяшчэнне дамоў, сацыяльнай інфраструктуры і аб’ектаў бытавога прызначэння. Так, побач з «Суседзямі» з’явіцца аналагічны па плошчы гандлёвы цэнтр, а ў цэнтры мікрараёна — дзіцячы садок. Амаль ля кожнага дома запланавана абуладкаваць дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, а на ўсіх дваровых тэрыторыях — паркоўкі. Таксама прадугледжаны месцы для адпачынку гара­джан і выгулу хатніх жывёл.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.