Трио аккордеонистов «Радуга» Воропаевской ДШИ стало лауреатом 1-ой степени конкурса «Созвучие»

Культура

Праявілі сябе варапаеўцы

У сярэдзіне лютага ў Лепелі адбыўся Першы адкрыты конкурс ансамблевых калектываў «Сугучча». Ён сабраў на адной пляцоўцы юных музыкантаў з Латвіі і розных гарадоў Віцебшчыны: Полацка, Наваполацка, Глыбокага і іншых. Моцная канкурэнцыя не перашкодзіла бліскуча выступіць прадстаўнікам Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў: трыа акардэаністаў «Радуга» гэтай навучальнай установы стала лаўрэатам першай ступені.

Трыа: Вікторыя Гірсёнак, Дар’я Ясюковіч і Яна Сянькевіч — з настаўніцай Святланай Шыкавец

— Найлепшых выбіралі ў трох намінацыях. Мы заявіліся толькі ў адной — «Дуэт. Трыа. Квартэт», — расказвала настаўніца Варапаеўскай ДШМ па класе акардэона Святлана Шыкавец. — У дзяўчатах не сумнявалася, бо яны даўно граюць на добрым узроўні, упэўнена выконваюць складаныя творы, займаюць прызавыя месцы на міжрэгіянальных конкурсах. Гэта сапраўдны калектыў, у якім кожны адчувае адказнасць за агульны вынік, усе сябруюць і падтрымліваюць адно аднаго.

У складзе трыа — Вікторыя Гірсёнак, Дар’я Ясюковіч і Яна Сянькевіч. Усе яны вучацца ў 9 класе Варапаеўскай СШ. Дзве ўдзельніцы «Радуги» — Вікторыя і Дар’я — сёлета плануюць паступаць у Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж. Пакуль жа калектыў рыхтуецца да абласнога конкурсу баяністаў-акардэаністаў, які пройдзе вясной у Віцебску.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.