Услуга электронного предварительного информирования позволит быстрее пересечь границу

Важное Приграничье

Перасякаем граніцу хутка, запаўняем дэкларацыю правільна

Каб паездка за мяжу пакінула толькі станоўчыя эмоцыі, а вам не давялося прастойваць у пунктах пропуску ў шматгадзіннай чарзе ці пераафармляць пасажырскую мытную дэкларацыю, паклапаціцеся пра гэта загадзя.

На скарачэнне часу праходжання граніцы накіравана паслуга электроннага папярэдняга інфармавання (ЭПІ), якая дазваляе фізічным асобам заявіць пра той ці іншы тавар альбо транспартны сродак загадзя — да фактычнага перасячэння імі мытнай граніцы ЕАЭС (пры ўездзе і выездзе).

— Паслуга, безумоўна, садзейнічае больш хуткаму афармленню дакументаў у пункце пропуску. Летась ей скарысталіся больш за 37 тысяч грамадзян, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк. — Асобныя ЭПІ-калідоры, пазначаныя інфармацыйнай таблічкай, арганізаваны на ўездзе ў Беларусь у пунктах пропуску «Брузгі», «Бераставіца» і «Прывалка». У пункце пропуску «Беняконі» ЭПІ-калідор сумешчаны з аўтобусным. Тыя, хто перасякае граніцу ў «Каменным Логу», «Катлоўцы» ці «Лошы», павінны рухацца па «чырвоным» калідоры.

Звесткі пра тавары і транспартныя сродкі ўносяцца пры запаўненні электроннай формы ў рубрыцы «Папярэдняя электронная падача звестак фізічнымі асобамі» на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. Рэкамендуецца адпраўляць заяўку да прыбыцця ў пункт пропуску і мець на руках раздрукаваныя бланкі дэкларацыі.

Таксама звярніце ўвагу, што з 1 лютага дзейнічае рашэнне «Аб мытным дэклараванні тавараў для асабістага карыстання», прынятае калегіяй Еўразійскай эканамічнай камісіі. Яно прадугледжвае новую форму бланка пасажырскай мытнай дэкларацыі і парадак яе запаўнення. Азнаёміцца з узорам бланка можна ў раздзеле «Фізічным асобам». Тут жа ёсць электронныя версіі бланкаў на замежных мовах і ўзор іх запаўнення.

Не забывайцеся і пра дэклараванне грашовых сродкаў і дарожных чэкаў. Калі пры перасячэнні мытнай граніцы ЕАЭС іх агульная сума перавышае 10 тысяч долараў, то неабходна накіроўвацца ў «чырвоны» калідор і прад’явіць службовай асобе дэкларацыю і дадатак да яе на ўсю суму, якую ўвозіце альбо вывозіце. З 4 лютага пачало дзейнічаць новаўвядзенне. У адпаведнасці з ім, сума звыш 100 тысяч долараў павінна тлумачыцца дакументамі, якія пацвярджаюць паходжанне грошай. За незаконнае перамяшчэнне грашовых сродкаў наступае адміністрацыйная і нават крымінальная адказнасць, а незадэклараваныя грошы ў частцы перавышэння падлягаюць канфіскацыі. Летась гродзенская мытня выявіла каля 50 такіх парушэнняў, агульная сума грашовых сродкаў, якія перавозіліся незаконна, у частцы перавышэння склала звыш 350 тысяч рублёў.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.