В ЖКХ Поставского района прошел Единый день информирования

Общество

Не маналог, а дыялог

Тэма лютаўскага адзінага дня інфармавання ў краіне — «Транспартны комплекс Рэспублікі Беларусь: стан і перспектывы яго развіцця».

Таму цалкам заканамерна, што на сустрэчу ў калектыў УП ЖКГ прыйшоў начальнік участка г. Паставы філіяла «АТП №16» г. Глыбокае Сяргей Крыштафовіч (ён жа з’яўляецца членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама). Выступаючы перад прысутнымі, дакладчык падкрэсліў, што транспартны комплекс рэспублікі мае выключна важнае значэнне ў жыццезабеспячэнні шматгаліновай эканомікі і рэалізацыі сацыяльнай палітыкі дзяржавы, прывёў агульную яго характарыстыку. Асаблівую ўвагу звярнуў на аўтамабільны транспарт, які займае лідзіруючую пазіцыю па аб’ёме перавозак пасажыраў і грузаў. У мінулым годзе аўтамабільным транспартам перавезена 161,7 млн тон грузаў і 1 186,5 млн пасажыраў. Удзельная вага аўтамабільнага транспарту ў агульным аб’ёме перавозак грузаў усімі відамі транспарту за студзень-лістапад 2019-га склала 52,5%, пасажыраў — 60,3%.

Сустрэча завяршылася, але ў некаторых прысутных на ёй яшчэ з’явіліся пытанні да Сяргея Крыштафовіча

Што да Віцебскай вобласці, то перавозка пасажыраў ажыццяўляецца па 166 гарадскіх, 478 прыгарадных, 43 міжгародніх, 7 міжнародных маршрутах. У сярэднім за суткі перавозіцца 437 тысяч пасажыраў. Аднак з года ў год становіцца ўсё больш устойлівай дынаміка падзення аб’ёмаў перавозак пасажыраў і пасажыраабароту, якія выконвацца транспартам агульнага карыстання. Гэта выклікана змяншэннем колькасці занятага і сельскага насельніцтва, навучэнцаў, хуткім нарошчваннем парка легкавых аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў асабістай уласнасці грамадзян. Не абмінула дадзеная тэндэнцыя і пастаўскіх аўтатранспартнікаў, пра што і расказаў іх кіраўнік, прывёў канкрэтныя факты таго, наколькі складанае эканамічнае становішча прадпрыемства, у якіх нялёгкіх умовах даводзіцца працаваць, і аргументаваў, чаму прыходзіцца скарачаць некаторыя маршруты.

Адметна, што сустрэча ў працоўным калектыве не стала маналогам аднаго чалавека, а ператварылася ў дыялог. Прысутныя дзяліліся сваімі ўражаннямі аб рабоце пасажырскага аўтатранспарту, адзначалі як станоўчыя моманты, так і негатыўныя з’явы, задавалі Сяргею Крыштафовічу пытанні. І ён кампетэнтна адказаў на кожнае. А ў заключэнне прадыктаваў нумар свайго мабільнага тэлефона, каб пры патрэбе людзі маглі звярнуцца з любым пытаннем па рабоце прадпрыемства, якое ён узначальвае.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.