Назначен новый начальник Поставского райотдела Государственного комитета судебных экспертиз РБ

Общество

Самусенка Аляксей Міхайлавіч –
начальнік Пастаўскага раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 27 кастрычніка 1984 года ў г. Віцебску. Закончыў экспертна-крыміналістычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта МУС Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Судовая экспертыза». З 2007-га па 2013 год служыў на пасадах эксперта-крыміналіста і старшага эксперта спачатку ў Сенненскім РАУС, затым — у Кастрычніцкім РАУС г. Віцебска. У 2013 годзе ў сувязі з утварэннем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь перайшоў у Віцебскі міжраённы аддзел ДКСЭ. З верасня 2019 года часова выконваў абавязкі па пасадзе начальніка Пастаўскага раённага аддзела ДКСЭ.

2 сакавіка 2020 года загадам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь назначаны на пасаду начальніка Пастаўскага раённага аддзела ДКСЭ.

Жанаты, мае траіх дзяцей.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.