Польза или вред? «Обрезкой продлеваем деревьям жизнь» — мастер УП ЖКХ Яков Адамович

Важное Экология

Дапамагаем ці шкодзім?

У канцы мінулага тыдня ў 5 гарадку не змаўкала піла: камунальнікі пілавалі блакітныя елкі каля Дома культуры, абразалі дрэвы ў сасонніку паміж 4 і 8 дамамі. Вынікам іх работы задаволены не ўсе.

Пра тое, што перад установай культуры не стане елачак, газета пісала крыху раней, таму званкоў у рэдакцыю было менш, чым звычайна ў такіх выпадках. Затое ў сацыяльных сетках «ПК» тэма гэта абмяркоўвалася надзвычай актыўна. Як правіла, людзі давалі ўласныя ацэнкі фотанавіне, і па большай частцы яны былі адмоўныя. Напрыклад: «Каму яны перашкаджалі?» Нікому. Аднак тыя дрэвы выраслі большымі за будынак, зацянялі яго, а карані ўжо пусцілі пад фундамент. Многія ўспамінаюць, як прыемна было сярод гэтых дрэў гуляць з дзеткамі, адпачываць. А вось сляды такіх праменадаў у выглядзе смецця работнікаў установы не радавалі.

Не менш увагі людзей прыцягнула абрэзка ніжніх сукоў сосен у сасонніку 5 гарадка. Зрабіць гэта прасілі самі жыхары дома №4 (ёсць калектыўнае пісьмо). Па-першае, з-за сукоў, якія ўяўлялі небяспеку для людзей пасля нядаўняй буры. Па-другое, дрэвы растуць фактычна як у лесе і не прапускаюць святло ў вокны кватэр. У той жа час іншыя бачаць у гэтым прыгажосць і магчымасць яднання з прыродай. Давялося пачуць: «Спілаваныя сукі больш ніколі не адрастуць, а камунальнікі знішчаюць не толькі сухія і паламаныя, але і поўныя сіл. Балюча на гэта глядзець».

— Гэта сапраўды так: у сасны новы сук замест спілаванага ніколі не вырасце, — тлумацыць майстар УП ЖКГ Якаў Адамовіч. — Але не трэба лічыць нас знішчальнікамі прыроды. Абразаем сукі, каб пасвятлела ў кватэрах, каб дзеці спакойна маглі хадзіць у школу. Між тым людзі самі не шкаду­юць дрэвы: нацягваюць вяроўкі для сушкі бялізны, прыбіваюць жэрдкі для выбівання дываноў. Мы, наадварот, такой абрэзкай падаўжаем дрэвам жыццё. Каб на гэтым «пятачку» раслі здаровыя сосны, іх павінна быць не больш за 15 штук, а іх тут каля 80! Усе дрэвы аднаго ўзросту, а паглядзіце, якія яны розныя па дыяметры: больш моцныя заглушаюць слабейшыя.

— Ну а што заяўнікі? — спытаецеся. Задаволеныя аператыўнасцю камунальнікаў.

Дарэчы, калі мы ўжо загаварылі пра дрэвы, не магу абмінуць тэму фарміравання карон у райцэнтры, якая таксама актыўна абмяркоўваецца людзьмі. У асноўным яны выказваюць незадаволенасць няшчаднай абрэзкай дрэў.

Вераніка Філановіч
Фота аўтара и Людмілы Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.