Суд Поставского района вынес приговор 4 гражданам РФ за организацию незаконной миграции

Важное Приграничье

Аперацыя «Міграцыя» правалілася

Адразу патлумачу, што гэты загаловак цалкам адпавядае зместу аперацыі, хоць яна была незаконнай і такую назву насіла хіба што ўмоўна.

Не так даўно суд Пас­таў­скага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачанні чатырох грама­дзян Расійскай Федэрацыі (жыхароў г. Калінінграда і Калінінградскай вобласці) у арганізацыі незаконнай міграцыі, звязанай са спосабам, які ўяўляе небяспеку для жыцця і здароўя мігрантаў, здзейсненай групай асоб па папярэдняй змове. Трох з іх прыгаварыў да 3 гадоў і 6 месяцаў зняволення, аднаго — да 1 года з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак кожнаму асуджанаму тэрмін зняволення зменшаны на 1 год у сувязі з амністыяй, аб’яўленай з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі. Канфіскавана аўтамашына, якая выкарыстоўвалася для ажыццяўлення незаконнай міграцыі.

А зараз пра тое, што адбылося. Двое грамадзян Індыі і восем — Шры-Ланкі вырашылі адправіцца па лепшую долю ў краіны Еўрасаюза. Але як туды трапіць, не маючы ні віз, ні міграцыйных карт? Толькі незаконна! Так і прабраліся на тэрыторыю Расіі. Адтуль шлях павінен быў пралегчы праз Беларусь у Латвію і далей. Знайшліся памагатыя, зразумела, за плату. І вось на 97-м кіламетры аўтадарогі Масква—Мінск нелегалаў змясцілі ў паўпрычэп з бартавой платформай КRОNЕ SD аўтамашыны МАN 18463 FLS, не прызначаны для перавозкі лю­дзей, апламбавалі «груз» і паспяхова пераадолелі расійска-беларускую граніцу. Указанні на тое, як дзейнічаць далей, вадзіцель аўтамашыны атрымліваў ад саў­дзельнікаў па тэлефоне.

Тыя загадзя знайшлі ў інтэрнэце аб’яву і ўзялі ў арэнду дом у вёсцы Пескі Лідскага раёна, у якім планавалі часова размясціць іншаземцаў. Аднак заўважыўшы, што за аўтамашынай вядзецца назіранне праваахоўнымі органамі, сталі заблытваць сляды. Усяго машына калясіла па дарогах Лёзненскага, Лепельскага, Мядзельскага і Лідскага раёнаў больш чым двое сутак. Увесь гэты час мігранты знаходзіліся ў паўпрычэпе пад замком у антысанітарных умовах, бо ім даво­дзілася спраўляць там свае натуральныя патрэбы. Нарэшце на тэрыторыі Лідскага раёна бедакоў перасадзілі ў мікрааўтобус «Форд Транзіт» і перавезлі ў трухлявую хату ў вёсцы Перхуры на Мядзельшчыне, у якой яны знаходзіліся з 6 гадзін раніцы да 9 вечара. Іх памагатыя тым часам «даследавалі» тэрыторыю Браслаўскага раёна, шукаючы месцы, дзе б незаконна пераправіць нелегалаў за мяжу. А ноччу іх пасадзілі ў мікрааўтобус і, вобразна кажучы, павезлі да канчатковай мэты.

Не даехалі. Каля вёскі Пят­ровічы Дунілавіцкага сельсавета пагранічнікі затрымалі мікрааўтобус з замежнымі грамадзянамі. Былі арыштаваны ўсе чацвёра саўдзельнікаў. Пра фінал гэтай гісторыі я ўжо сказала ў пачатку артыкула. У ёй было ўсё: арандаваныя аўтамашына і мікрааўтобус, здымнае жыллё, дзве радыёстанцыі, айфоны, канспірацыя, заблытванне слядоў і іншае. Але вынік аказаўся такім, якога і заслугоўвалі парушальнікі закону.

 Наталля Максімовіч, суддзя суда Пастаўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.