Воронежец Андрей Ольшанский посетил место захоронения своего прадеда

75 лет Победы Главное

За 1 200 кіламетраў прыехаў у Паставы варонежац Андрэй Альшанскі на месца вечнага спачыну свайго прадзеда.

Звесткі пра тое, дзе загінуў і пахаваны франтавік Улас Мацяшоў, яго нашчадкі знайшлі ўсяго тры гады назад на сайце «Подз­віг народа». Там значылася, што ўраджэнец Варонежскай вобласці, Еўдакоўскага раёна, хутара Атаманаўка Мацяшоў Улас Гаўрылавіч загінуў 14 снежня 1944 года пры выкананні службовых абавязкаў, пахаваны ў г. Паставы. Тады і зарадзілася думка з’ездзіць на магілу роднага чалавека.

— Асабліва марыць пра гэта ўнучка Уласа Гаўрылавіча Людміла, якая добра памятае яго, ведае, як шмат карыснага ён зрабіў для сям’і, вядзе радаслоўны летапіс, — расказваў Андрэй Альшанскі. — Але Людміле Іванаўне ўжо 80, а дарога далёкая. Таму спачатку вырашылі адправіцца ў «разведку» мы з жонкай. Прычым, каб родныя не хваляваліся, нікому не прызналіся ў гэтым — сказалі, што едзем да сяброў у Ліпецкую вобласць.

Уласа Мацяшова прызвалі на фронт у першы дзень Вялікай Айчыннай. Служыў у войсках Народнага камісарыята ўнутраных спраў. Пасля вызвалення Беларусі быў пакінуты на Пастаўшчыне для барацьбы з бандытызмам, дзе і загінуў.

Пабываўшы ў Паставах, нашчадкі былога франтавіка пераканаліся, што тут свята берагуць памяць загінулых, паклалі кветкі да помніка, пастаялі ля яго ў задуменні. Акрамя таго, дырэктар раённага края­знаўчага музея Таццяна Гарошка арганізавала для расіян невялікую экскурсію па горадзе.

— Усе нашы ўражанні абавязкова данясём да родных, — гаварылі на развітанне Андрэй і Лідзія Альшанскія. — А на Дзень Перамогі хацелася б прыехаць на магілу прадзядулі большым складам.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.