Забор земли в Камаях. На Поставщине возобновилась акция «Во славу общей Победы».

75 лет Победы

З удзячнасцю да вызваліцеляў

У раёне працягваецца акцыя «На славу агульнай Перамогі». На мінулым тыдні чарговы забор зямлі зроблены з брацкай магілы ў аграгарадку Камаі. Яе разам з зямлёй з іншых воінскіх пахаванняў нашай краіны сёлета ў капсулах заложаць у храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску.

Ушанаваць памяць абаронцаў Айчыны сабраліся начальнік групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата Андрэй Малевіч, навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Валянціна Друсь, ветэран 32-й ракетнай дывізіі Юрый Шушуноў, вучні і настаўнікі мясцовай школы.

— Дакладная дата вызвалення Камай да гэтага часу невядомая. Тэрыторыя ж Пастаўскага раёна была вызвалена ад акупацыі за 5 дзён, — расказвала Валянціна Друсь. — У дадзеным месцы воінскай славы пакоіцца 141 чалавек. Гэта чырвонаармейцы і ўдзельнікі супраціўлення, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры вызваленні Пастаўшчыны. У красавіку мінулага года ўсталяваны дадатковыя мемарыяльныя пліты, на якіх увекавечаны 69 раней невядомых прозвішчаў воінаў.

Устанавіць асобы загінулых абаронцаў нашай зямлі ўдалося дзякуючы пошукавай дзейнасці супрацоўнікаў музея і дырэктара СШ №2 Аляксандра Кузняцова. Яшчэ неабходна аднавіць імёны 5 воінаў, пахаваных тут.

Звяртаючыся да школьнікаў, Юрый Шушуноў падзякаваў за тое, што разам з настаўнікамі тыя наводзяць парадак ля брацкай магілы, шануюць подзвіг продкаў. А на развітанне даў наказ моладзі: «Добра вучыцеся, клапаціцеся пра Радзіму. Імкніцеся, каб наша Беларусь заўжды была мірнай і ўтульнай для жыцця».

Наступны і апошні забор зямлі ў нашым раёне адбудзецца 8 красавіка на тэрыторыі Лынтупскага сельсавета.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.