БРСМ и Белпочта запустили благотворительный марафон «#Спасибомедикам»

Здравоохранение

Словы падзякі — медыкам

На гэтым тыдні Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з РУП “Белпошта” запусціў дабрачынны марафон “#ДзякуйМедыкам” у падтрымку беларускіх медработнікаў. Аддзячыць людзям гэтай гуманнай прафесіі зараз можна і з дапамогай паштоўкі.

Сказаць шчырыя словы ўдзячнасці ўрачам, мядсёстрам, фельчарам і санітарам — усім тым, хто дзень і ноч знаходзіцца на медыцынскім пасту, — можа кожны. Для гэтага неабходна спампаваць эскізы паштовых картак альбо вырабіць яе самастойна — фармат А6 з тоўстай паперы ці кардону. Ні марка, ні канверт не патрабуюцца. Аднак паштоўка абавязкова павінна быць пазначана хэштэгам “ДзякуйМедыкам”. Ну і, вядома, не забудзьце напісаць цёплыя радкі ўдзячнасці і адрас установы аховы здароўя. Допіс апусціце ў любую паштовую скрыню.

Наш райкам БРСМ вырабіў маляўнічыя паштоўкі для ўсіх медустаноў Пастаўшчыны і 15 красавіка разаслаў адрасатам.

— Мы дзякуем медыкам за прафесіяналізм і стойкасць духу, за тое, што сёння знаходзяцца на перадавой і робяць усё магчымае, каб беларусы былі здаровымі, — гаварыла валанцёр маладзёжнай арганізацыі Анастасія Валошчанка. — Заклікаем далучацца да ініцыятывы БРСМ усіх без выключэння.

Дабрачыны марафон фінішуе ў канцы красавіка.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.