Что дает обязательное распределение после получения образования?

Образование

Што дае абавязковае размеркаванне?

Пра яго і замацаванне маладых кадраў у Беларусі ішла размова на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў пачатку красавіка ў сталічным Доме прэсы.

Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргея Каспяровіча, наша краіна, узяўшы на сябе расходы па падрыхтоўцы неабходных спецыялістаў і рабочых, гарантуе выпускнікам, якія вучыліся за кошт бюджэтных сродкаў, першае рабочае месца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Напрыклад, у 2019 годзе яго атрымалі 19,3 тысячы (99,9%) спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, 18,6 тысячы (99,4%) — з сярэдняй спецыяльнай і 24,4 тысячы (99,8%) — з прафесійна-тэхнічнай. Для студэнтаў, якія вучыліся на дзённай форме за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту, размеркаванне абавязковае. З аднаго боку, гэта гарантуе працаўладкаванне, а з другога — ад якасці размеркавання напрамую залежыць, ці застанецца малады спецыяліст працаваць на прадпрыемстве або ў арганізацыі пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну. Тут паказальны прыклад педагагічных кадраў, дзе адзін з самых высокіх працэнтаў замацавання на першым месцы работы. Ён складае не менш за 80.

Начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун заявіў, што гарантыя першага рабочага месца дазваляе пазбегнуць напружанасці на рынку працы. Напрыклад, у краінах Заходняй Еўропы ўзровень беспрацоўя сярод маладых спецыялістаў складае 20-25%. Гэта значыць, фактычна кожны чацвёрты не мае пастаяннага даходу. Акрамя таго, спецыяліст, у якога няма магчымасці прымяніць свае навыкі на практыцы, з часам губляе кваліфікацыю, а таму шанцы атрымаць работу яшчэ больш скарачаюцца. Бо ўжо на наступны год на рынак працы прыдуць іншыя выпускнікі, якія ва ўмовах імклівага развіцця тэхналогій валодаюць большым багажом ведаў.

У Беларусі абстаноўка іншая і знаходзіцца пад кантролем дзяржавы. Па выніках 2019 года ўзровень беспрацоўя сярод моладзі ў нашай краіне склаў 6,6%. На працягу апошніх 5 гадоў ён пастаянна зніжаецца.

Калі гаварыць пра Пас­таўшчыну, то ў мінулым годзе да нас прыбылі 111 маладых спецыялістаў: 41 з вышэйшай, 60 — з сярэдняй спецыяльнай і 10 — з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Такая ж патрэб­насць у новых кадрах была ў арганізацыях раёна. Сёння засталіся на сваіх рабочых месцах 86 чалавек: 35 з вы­шэйшай адукацыяй, 45 — з сярэдняй спецыяльнай і 6 — з прафесійна-тэхнічнай.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.