Как защитить велосипед от кражи? Советы правоохранителей

Безопасность

Каб не з’ехаў веласіпед

У 2019 годзе на тэрыторыі Пастаўскага раёна зарэгістравана 14 крадзяжоў веласіпедаў — на 2 больш, чым у 2018-м. 7 злачынстваў здзейснены ў Паставах, столькі ж — у сельскай мясцовасці, пры гэтым толькі палова з іх раскрыта.

Найбольш нераскрытых крадзяжоў — у горадзе. Тут тры веласіпеды ўкралі з пад’ездаў шматкватэрных жылых дамоў па вуліцах Зялёнай і Юбілейнай, і толькі ў адным выпадку міліцыянеры змаглі ўстанавіць злодзея. Два двухколавыя транспартныя сродкі прапалі з гаражоў па вуліцы Крупскай, куды злачынцы праніклі без усялякіх перашкод (гаспадары самі забяспечылі свабодны доступ да сваёй маёмасці, у выніку адзін веласіпед так і не знайшлі). Па адным — з двара дома па вуліцы Станкевіча і ад агароджы па Касманаўтаў (абодва злачынствы не раскрыты).

У сельскай мясцовасці месцамі здзяйснення крадзяжоў з’яўляюцца вёскі Кураполле, Хацілы і Васілеўшчына (Курапольскі сельсавет), Вярэнькі (Камайскі с/с), Груздава (Юнькаўскі с/с), Дунілавічы і гарпасёлак Варапаева. Нехта з гаспадароў пакінуў веласіпед без нагляду на абочыне дарогі, нехта — каля свайго дома ці магазіна. І толькі ў адным выпадку злодзей украў яго з павеці. Прычым пераважная большасць усіх злачынстваў здзейснена днём — з 6 да 18 гадзін.

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама пастаянна праводзяць прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі, работнікамі пошты, магазінаў, сацыяльнай службы, даводзячы спосабы абароны ад здзяйснення крадзяжоў веласіпедаў. Але, як паказвае практыка, не ўсе прыслухоўваюцца да гэтых парад. Таму праз газету яшчэ раз нагадаю некалькі простых і ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці. Па-першае, не пакідайце веласіпед без нагляду на лесвічнай пляцоўцы, у падвалах, каля пад’ездаў або магазінаў. Па-другое, зрабіце маркіроўку асноўных частак веласіпеда, запішыце іх нумары — гэта дапаможа ідэнтыфікаваць транспартны сродак у выпадку крадзяжу. Па-трэцяе, купіце блакіруючае прыстасаванне і выкарыстоўвайце яго кожны раз, калі пакідаеце веласіпед нават на непрацяглы час.

Дзмітрый Салагуб, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.