Комитет госконтроля области открыл горячую линию по отслеживанию цен на социально значимые товары

Общество

Не накручваць цэны

Сёння ў сувязі з каранавірусам сітуацыя няпростая. У першую чаргу людзей хвалю­юць такія пытанні, як наяўнасць у крамах прадуктаў харчавання і цэны на іх. З 2 красавіка ўрад прыняў часовыя меры па стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку: прадугледжана абмежаванне узроўню павышэння адпускных цэн вытворцамі і пастаўшчыкамі тавараў, а таксама рознічных цэн гандлёвымі арганізацыямі.

У першым квартале 2020 года Камітэт дзяржкантролю вобласці правёў шэраг мерапрыемстваў па пытаннях стану спажывецкага рынку, наяўнасці ў продажы асартыменту тавараў і ўзроўню рознічных цэн на асноўныя сацыяльна значныя харчовыя тавары: хлеб, малако, тварог, мяса, каўбасы, рыбу, бульбу, капусту, муку, крупы і іншае. Кантрольныя праверкі праведзены на 21 аб’екце Віцебска і асобных раёнаў вобласці. Яны паказалі, што ў гандлёвых кропках былі факты парушэння заканадаўства, у тым ліку перавышэння ўстаноўленых Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь гандлёвых надбавак. У прыватнасці, гранічныя надбаўкі да рознічных цэн на цукар і грэцкія крупы ў некаторых крамах былі завышаны ад 4 да 25%. Па выніках праверак 12 суб’ектам гаспадарання накіраваны рэкамендацыі па ўхіленні парушэнняў.

Каб не дапусціць такіх негатыўных фактаў у далейшым, Камітэт дзяржкантролю з 2 красавіка адкрыў для жыхароў вобласці гарачую лінію. Пра факты завышэння рознічных цэн, а таксама адсутнасць у продажы неабходнага асартыменту тавараў, у першую чаргу айчыннай вытворчасці, можна паведамляць па тэлефоне 8 (0212) 37-54-53 з 10.00 да 11.00 да 30 красавіка. Такія звароты дапамогуць больш поўна выявіць выпадкі неабгрунтаванага росту цэн і прыняць аператыўныя меры рэагавання.

Па матэрыялах Камітэта дзяржкантролю вобласці падрыхтаваў Сяргей Дзеравянка



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.