Лесные пожары. Спасатели проводят профилактические рейды в Поставском районе

Безопасность

Перасцярога лішняй не бывае

Сапраўдным стыхійным бедствам гэтай вясной сталі ў Беларусі пажары ў прыродных экасістэмах. Толькі за мінулую нядзелю ў 65 раёнах рэспублікі іх адбылося 126, у тым ліку 20 лясных.

Найбольш напружаная абстаноўка складваецца на Палессі. Але і ў іншых рэгіёнах краіны яе не назавеш спакойнай. Так, з пачатку года на Віцебшчыне ліквідаваны 7 лясных пажараў на агульнай плошчы 10,4 гектара, што на 6 больш, чым у 2019 годзе, і 98 загаранняў сухой травы і кустарнікаў (плюс 14 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). На Пастаўшчыне зарэгістраваны 1 лясны пажар і 3 загаранні травы і кустарнікаў. Практычна ва ўсіх выпадках разгулу вогненнай стыхіі вінаваты чалавек.

Начальнік РАНС Аляксей Кісель раздае памяткі вяскоўцам

З мэтай папярэджання пажараў, якія ўзніклі з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры выпальванні сухой расліннасці, ратаўнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць штодзённыя рэйды. Падчас іх наведваюць найбольш небяспечныя месцы, дзе магчымыя ўзгаранні з-за палаў, гутараць з вяскоўцамі, нагадваюць ім правілы бяспекі пры навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі, раздаюць тэматычныя лістоўкі. Таксама звяртаюць увагу на факты безгаспадарчасці і нездавальняючага ўтрымання тэрыторый, несанкцыянаваныя звалкі, закінутыя дамы, зарослыя кустарнікамі і сухой расліннасцю.

Выязджаюць не толькі ў рабочыя дні, але і ў выхадныя. 11—12 красавіка рэйды бяспекі прайшлі на тэрыторыі чатырох сельсаветаў. Ратаўнікі наведалі 24 населеныя пункты і 4 садаводчыя таварыствы. У адным з такіх рэйдаў пабывала аўтар гэтых радкоў. У суботу разам з намеснікам начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Ігарам Януковічам і старшым інжынерам групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Юрыем Рымко накіраваліся ў Юнькаўскі сельсавет.

У аграгарадку Юнькі многія жыхары былі на вуліцы, прыбіралі свае прысядзібныя ўчасткі і двары, палілі смецце. Парадавала, што большасць вяскоўцаў рабілі гэта правільна: смецце было сабрана ў кучу, побач — вада і лапата, працэс спальвання кантраляваўся. Работнікі РАНС падыходзілі да кожнага, хто зай­маўся навядзеннем парадку, гутарылі з імі на тэму бяспекі, уручалі лістоўкі з правіламі выпальвання сухой расліннасці. Людзі ўважліва слухалі, пага­джаліся са сказаным.

У гэты дзень іншыя работнікі аддзела пабывалі ў Дунілавіцкім і Казлоўшчынскім сельсаветах, а ў нядзелю наведалі Варапаеўшчыну.

На Пастаўшчыне зарэгістраваны 1 лясны пажар і 3 загаранні травы і кустарнікаў.

Алена Шапавалава. Фота даслана РАНС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.