Маски, перчатки, антисептик. В Поставах вводится масочный режим

Главное Общество

Засцеражомся ад вірусаў!

Карціна, да нядаўняга часу для нас непрывычная: маскі на тварах, пальчаткі на руках, паўсюль — антысептыкі. Цяпер такое бачым у бальніцы і паліклініцы, аптэках, дзіцячых садках, банках, магазінах, паштовых аддзяленнях, многіх іншых установах. Гэта — меры засцярогі ад вірусаў, у тым ліку і ад самага небяспечнага, які зараз на слыху ва ўсіх.

За прылаўкам — прадавец магазіна «Малако» ААТ «Пастаўскі малочны завод» Жанна Унтан

Каму невядомая аксіёма, што хваробу лягчэй папярэ­дзіць, чым вылечыць? Сёння гэты прынцып актуальны як ніколі. Вось чаму эпідэміёлагі патрабуюць увядзення масачнага рэжыму ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць непасрэднае абслугоўванне насельніцтва, а таксама абавязваюць кіраўнікоў працоўных калектываў забяспечыць наяўнасць сродкаў дэзінфекцыі. І кантралююць выкананне гэтых і іншых сваіх патрабаванняў. Ну а задача кожнага з нас — паклапаціцца пра ўласную бяспеку. Эпідэмічная сітуацыя ў свеце і краіне такая, што спадзявацца на праславутае «авось» не прыходзіцца.

Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.