На 5 объектах отдела спорта и туризма его работники навели чистоту и порядок

Спорт

Суботнік з адценнем пікніка

Ужо амаль 3 тыдні ў раёне праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні. Перад арганізацыямі і прадпрыемствамі стаіць задача прыбраць уласныя і прылеглыя тэрыторыі. Актыўна ў навядзенне парадку ўключыліся ўсе работнікі аддзела спорту і турызму райвыканкама.

Фронт работ вялікі, бо аддзелу належаць 5 аб’ектаў. Два тыдні назад навялі парадак на 3-х фізкультурна-спартыўных комплексах у Паставах і Варапаеве, у пункце пракату спартыўнага і турыстычнага інвентару ў райцэнтры. Падмялі, высеклі хмызняк, прыбралі смецце і вывезлі на палігон. А з аўторка мінулага тыдня пачалі наводзіць чысціню на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі».

Падышоўшы да брамы, заўважаю мноства куч з шышак, апалых іголак хвойных дрэў і галля. У адной кампаніі работнікаў справа суправаджаецца жартамі, у другой — музыкай, трэцяя працуе моўчкі.

— Красавік — традыцыйны час для навядзення парадку на зямлі. А для нас яшчэ і падрыхтоўка да адкрыцця спартыўнага сезона, — гаварыў, не перастаючы ўзмах­ваць граблямі, галоўны спецыяліст аддзела спорту і турызму Яўгеній Скрыдлеўскі. — Сумесная праца ў нефармальнай абстаноўцы з’ядноўвае калектыў, дазваляе адчуваць сябе часцінкай агульнай справы. Свой унёсак робяць усе — ад кіраўнікоў да рабочых, усяго 20 чалавек. А надвор’е якое! Ледзь не на пікніку сябе адчуваем.

Уладанні Дзеда Бая ўнушальныя — 7 гектараў, таму работнікі аддзела (і казачны герой таксама!) праводзілі тут генеральную ўборку 3 дні. У чаканні наведвальнікаў прыбраныя спартыўная і комплексная пляцоўкі, вяровачны гарадок, абноўленыя драўляныя скульптуры.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.