Область проверила готовность поставских спасателей к ликвидации чрезвычайных ситуаций

Безопасность

Ліквідавалі «ўцечку» аміяку

16 красавіка намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Андрэй Мозаль правёў раптоўную праверку боегатоўнасці падраздзяленняў Пастаўскага РАНС да ліквідацыі магчымых на тэрыторыі раёна надзвычайных сітуацый. Не заязджаючы ў аддзел, Андрэй Уладзіміравіч па радыёстанцыі давёў дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання інфармацыю пра тое, што каля будынка аўтавакзала ў Паставах перакулілася аўтацыстэрна з аміяком. А сам збоку ацаніў дзеянні ратаўнікоў і прадстаўнікоў іншых служб раёна па ліквідацыі аварыі.

На месца выкліку былі накіраваны дзве аўтацыстэрны і аўтамабіль хімічнай і радыяцыйнай абароны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Прыбыўшы па ўказаным адрасе, ратаўнікі без прамаруджвання прыступілі да асаджэння пары разлітага аміяку. Вадзіцеля аўтацыстэрны з «траўмамі рознай ступені цяжкасці» перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, якая даставіла яго ў цэнтральную раённую бальніцу. Праз некалькі хвілін умоўная ўцечка была ліквідавана, праве­дзены замеры гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі аміяку ў паветры. Яна аказалася ў межах нормы.

Пасля заканчэння трэніроўкі ўсе дзеянні па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі былі разабраны з асабовым складам РАНС. Дадзены адпаведныя рэкамендацыі.

Алена Шапавалава
Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.