По стопам отца. Николай и Валерий Одинцы работают вместе в полях ОАО «Курополье-агро»

Сельское хозяйство

Сын раўняецца на бацьку

У Мікалая Адынца з Кураполля механізатарскі стаж складае чвэрць стагоддзя. Ён — адзін з найстарэйшых, вопытных і адказных працаўнікоў мясцовай гаспадаркі. Як і кожную пасяўную, зараз займаецца падрыхтоўкай глебы. Дзённую норму выпрацоўкі ў 15 гектараў пастаянна перавыконвае. А ўсяго на яго рахунку ўжо 194 гектары закультываванай глебы.

Побач з бацькам і на такой жа тэхніцы — МТЗ-3022 з культыватарам — працуе малодшы сын Валерый, які сёлета заканчвае Пастаўскі дзяржкаледж (ён — будучы механік). У яго выпрацоўка крышку меншая, але старання юнаку не пазычаць. Так, на мінулагоднім жніве займаўся адвозкай збожжа ад камбайнаў і перавёз тысячу тон, выйшаў у лік перадавікоў у раёне.

Сын і бацька Валерый і Мікалай Адынцы з ААТ «Кураполле-агра»

— Адынцы ў любой рабоце вызначаюцца, — гаварыў дырэктар ААТ «Кураполле-агра» Васілій Касцень. — Да нядаўняга часу працаваў у гаспадарцы і старэйшы сын Максім. Шмат клопатаў у гаспадыні. Жанна — лабарант, ездзіць па фермах і правярае якасць малака.

А якое вялікае ўласнае падвор’е трымае сям’я! Дзве каровы, бык, свінні, авечкі, качкі… «Як толькі і спраўляецеся з усімі? — дзіўлюся. На што Мікалай жартуе: «А наша жыўнасць сама па сабе гадуецца».

Вось такія яны, сапраўдныя вяскоўцы: шчырыя, гаспадарлівыя, нястомныя, з пачуццём гумару.

 Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.