Посевная кампания-2020. Весенний сев в КУСП «Ляховщина-агро»

Сельское хозяйство

Усе, як адзін, надзейныя

Так гаворыць пра механізатараў камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра» галоўны аграном гаспадаркі Марына Галубёнак. Гэта іх заслуга ў тым, што сельгаспрадпрыемства штогод паспяхова спраўляецца з палявымі работамі, атрымлівае высокія ўраджаі. Не стала выключэннем і сёлетняя вясна. Гаспадарка лідзіруе ў раёне на сяўбе яравых. На ўчарашні дзень яны занялі тут 450 гектараў, што складае 56,3 % да плана.

Спорыцца праца ў Георгія Зелянкевіча, Сяргея Янковіча, Аляксандра Мядзвецкага

Дабіваюцца высокай выпрацоўкі, якасна выконваюць работу механізатары-сеяльшчыкі Валерый Татун і Аляксандр Кабайла. На дыскаванні глебы вызначаецца Генадзій Казакевіч, на культывацыі — Георгій Зелянкевіч, Сяргей Янковіч, Аляксандр Мядзвецкі, Генадзій Татун. Толькі добрых слоў заслугоўваюць і іншыя механізатары. Усе працуюць з поўнай аддачай, не лічачыся з часам, разумеючы, што веснавы дзень год корміць.

Толькі на хвілінку прыпыніўся па нашай просьбе Генадзій Казакевіч

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.