Посевная кампания-2020. Весенний сев в ОАО «Курополье-агро»

Сельское хозяйство

Яны і «скалу» адольваюць

Перавядзіце позірк з гэтых механізатараў на глебу, якую ім і іх таварышам па працы даводзіцца апрацоўваць і засяваць. Су­цэльныя камякі зацвярдзелай гліны!

Знаёмяцца з вынікамі працы за папярэдні дзень Анатолій Шваякоў і Валерый Станюш

— Не зямля, а скала, — з горыччу гаварыў дырэктар ААТ «Кураполле-агра» Васілій Касцень. — У іншых гаспадарках ужо ўсходы зазелянеюць, а мы яшчэ не на кожны ўчастак зможам уз’ехаць. Цяжка нашым механізатарам, але яны вялікія працаўнікі.

У Юрыя Усовіча найвышэйшыя паказчыкі ў гаспадарцы і адзін з найлепшых — у раёне

На гэты раз мы змяшчаем у газеце толькі два здымкі курапольцаў, занятых на падрыхтоўцы глебы і сяўбе зерневых. На адным — Анатолій Шваякоў і Валерый Станюш, якія працуюць з культыватарамі і, нягледзячы на складаныя ўмовы, дабіваюцца высокай выпрацоўкі. На другім — сеяльшчык Юрый Усовіч, які ідзе ў ліку перадавікоў у раёне. На яго рахунку на 17 красавіка 278 засеяных гектараў. Больш падрабязны матэрыял пра веснавыя палявыя работы ў гаспадарцы плануецца ў «Пастаўскім краі» пазней. Але сёння не магу не ўзгадаць такі факт. Кожную раніцу ў Паставах, ля будынка райвыканкама, узнімаецца флаг працоўнай славы ў гонар гаспадаркі, у якой у папярэдні дзень быў выкананы найбольшы аб’ём палявых работ. У мінулую сераду ён славіў працаўнікоў ААТ «Кураполле-агра».

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.