Работники Энергосбыта меняют механические счетчики на электронные

Общество

Замест механічных – электронныя

На мінулым тыдні, выхо­дзячы са сваёй кватэры ў адной са шматпавярховак па вуліцы Юбілейнай, убачыла наступную карціну: на лесвічнай пляцоўцы мужчына ў рабочым адзенні, зняўшы электралічыльнікі, нешта запісваў на паперцы. Зразумела, не магла не пацікавіцца, хто ён і што робіць. Незнаёмцам аказаўся электраманцёр Пастаўскага раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт», які патлумачыў: ідзе замена індывідуальных прыбораў уліку электраэнергіі ва ўсім доме ў сувязі з мадэрнізацыяй.

У той жа дзень патэлефанавала ў названую арганізацыю, каб распытаць пра маштаб работы. Вось што расказаў інжынер па быце Андрэй Унтан:

— Мяняць механічныя электралічыльнікі на электронныя мы пачалі яшчэ ў 2017 годзе ў адпаведнасці з Праграмай мадэрнізацыі сродкаў уліку электрычнай энергіі да 2023 года, зацверджанай дзяржаўным вытворчым аб’яднаннем «Белэнерга». Работы выконваюцца згодна з планам замены ў бытавых абанентаў. На сёння на Пастаўшчыне яна праве­дзена амаль на 50 працэнтаў. Найбольш прыбораў заменена ў сельскай мясцовасці, менш — у горадзе.

Новыя прыборы ўліку электраэнергіі ў філіял «Энергазбыт» паступаюць з РУП «Віцебскэнерга». Для жыхароў раёна яны і іх устаноўка бясплатныя.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.