Швейное ателье райбыткомбината шьёт защитные маски под заказ (+видео)

Главное Общество

Маску пашыюць у атэлье

Як толькі ў нашай краіне быў зафіксаваны першы выпадак каранавіруса, набыць у аптэцы медыцынскую флізелінавую маску стала праблематычна. Але, як вядома, свята месца пуста не бывае: гэты актуальны сродак засцярогі ад віруса пачалі прапаноўваць жыхарам раёна ў швейным ­атэлье райбыткамбіната.

— Ідэю пашыву масак выношвалі даўно, — паведаміла дырэктар прадпрыемства Тэрэза Карчажка. — Аднак паўстала пытанне, дзе будзем іх рэалізоўваць. Каб рабіць гэта праз аптэку, павінен быць сертыфікат адпаведнасці. А яго Міністэрства аховы здароўя выдае з умовай абавязковай рэгістрацыі, якая каштуе 3 тысячы долараў. Для бюджэтнай арганізацыі гэта непад’ёмныя грошы.

Вярнуцца да былой задумы вымусіла само жыццё. Спачатку пачалі шыць маскі для сваіх работнікаў, а прыблізна тыдзень назад сталі паступаць заказы ад людзей і арганізацый. Матэрыял вырабу — баваўняная тканіна. Яна з’яўляецца гіграскапічнай, гэта значыць, мае здольнасць паглынаць вадзяную пару з атмасферы. Бясспрэчная перавага такой маскі заключаецца ў яе шматразовасці. Каб нейтралізаваць бактэрыі пасля прымянення, яе дастаткова пракіпяціць альбо папрасаваць.

— Попыт вялікі. У дзень замаўляюць у сярэднім па 350 штук, — расказвала загадчыца швейнага атэлье райбыткамбіната Кацярына Казлова. — Працуем толькі па папярэднім заказе, зрабіць яго можна па нумарах: 2-68-59, 8(033)337-41-47. Як толькі маскі будуць гатовыя, патэлефануем, што можна забіраць.

У атэлье гатовы аказаць паслугі не толькі насельніцтву, але і медыцынскім работнікам. Для іх тут могуць прапанаваць пашыў аднаразовага ахоўнага адзення з флізеліну і спанбонду.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара

Видео Натальи Налей 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.