Снять наличные в банкоматах Беларусбанка теперь можно без карточки

Важное Общество

Зняць наяўныя па кодзе

З 1 красавіка ў ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў даступны новы сэрвіс па пераводзе грашовых сродкаў для атрымання наяўных у банкаматах банка без картачкі.

Паслуга называецца «Наяўныя па кодзе». Яна дазваляе кліенту атрымаць грошы ўсяго ў некалькі дзеянняў, не выкарыстоўваючы пры гэтым банкаўскую карту. Грошы можна перавесці як іншай асобе, так і самому сабе, а ажыццявіць перавод — у банкамаце або праз інтэрнэт-банкінг. Як працуе сэрвіс, мы папрасілі расказаць дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Паставы Леаніда Касарэўскага.

— Для таго каб зрабіць перавод, трэба ў меню банкамата або ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» выбраць паслугу «Наяўныя па кодзе» і ўвесці жаданую суму пераводу і нумар тэлефона атрымальніка, — тлумачыць Леанід Леанідавіч. — Пры іх адпраўцы сфарміруецца спецыяльны аўтаматычны код, які складаецца з 10 лічбаў. Першыя 5 лічбаў накіроўваюцца атрымальніку грошай СМС-паведамленнем, другія 5 адлюстроўваюцца на экране адпраўшчыка. Каб зняць грошы, у банкамаце неабходна ўвесці абедзве часткі кода. Сума пераводу не абмяжоўваецца, але яна павінна быць кратнай дзесяці: напрыклад, 20, 30, 50 рублёў і г.д. Аформіць і атры­маць перавод можна кругласутачна 7 дзён на тыдзень. А вось тэрмін дзеяння кода — 24 гадзіны. Калі на працягу гэтага часу атрымальнік не зняў грошы, яны аўтаматычна вяртаюцца на карту адпраўшчыка.

Новая паслуга платная. Узнагароджанне за яе афармленне складае 1,5% ад сумы пераводу. Але калі перавод ажыццяўляецца з віртуальнай картачкі Беларусбанка, узнагароджанне не бярэцца. У Паставах атрымаць наяўныя грошы па кодзе можна ў трох банкаматах, якія ўстаноўлены ў аддзяленні Беларусбанка па вуліцы Чырвонаармейскай, у магазіне «Ветразь» па вуліцы Ленінскай і побач з былым аддзяленнем банка па 17 Верасня.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.