Сотрудники военного госпиталя высадили около территории медучреждения 40 саженцев лип

Экология

У знак удзячнасці вызваліцелям

17 красавіка супрацоўнікі ваеннага шпіталя далучыліся да маштабнага праекта «Міжнародны сад міру»  і высадзілі каля тэрыторыі медустановы 40 саджанцаў ліп.

У 75-годдзе Вялікай Перамогі на тэрыторыі краін — удзельніц СНД запланавана пасадзіць 27 мільёнаў дрэў у памяць пра кожнага загінулага падчас Вялікай Айчыннай вайны.

— Закладка Міжнароднага саду міру — знак удзячнасці воінам-вызваліцелям, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы, а таксама напамін усяму чалавецтву пра несмяротны подзвіг тых, хто выратаваў свет ад фашызму, — растлумачыў памочнік начальніка шпіталя — начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Сяргей Навумчык. — У пасадцы дрэў удзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх грамадскіх аб’яднанняў шпіталя. Работа спорыцца.

Дрэўцы садзяць Алена Тараскевіч і Юрый Дунец

Увесь працэс — выкопванне лунак, «прызямленне» і паліў дрэўцаў, прывязванне іх да калкоў — заняў паўгадзіны. Сярод меданосных ліп 10 будуць імяннымі. Іх пасадзілі супрацоўнікі ваеннай медустановы ў гонар сваіх родных, якія загінулі ў вайну альбо не дажылі да сёлетняга юбілейнага Дня Перамогі. Такія дрэвы на гэтым тыдні пазначаць спецыяльнымі таблічкамі з указаннем поўнага імя франтавіка і звесткамі пра яго баявы шлях. Неўміручы подзвіг Аляксандра Барсукова, Андрэя Васілевіча, Антона Жука, Барыса Касцючыка, Івана Маркава, Мікалая Мацука, Міхаіла Рабізы, Міхаіла Рамановіча, Аляксандра Свістуна і Станіслава Шылько ўвекавечылі іх унукі і пляменнікі Юрый Дунец, Святлана Шылько, Уладзімір Лынкоў, Сяргей Півень, Аксана Мятліцкая, Алена Тараскевіч, Міхаіл Рабіза, Аляксей Яцкевіч, Антон Гулікаў і Тамара Януковіч.
Супрацоўнікі шпіталя ўпэўненыя, што іх ліпавы гай стане астраўком патрыятызму і гістарычнай праўды, натхніць многіх на вывучэнне ваеннай старонкі летапісу сваёй сям’і і краіны, бо гэта вельмі важна для нашчадкаў Вялікай Перамогі.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.