Стали известны результаты конкурса творческих работ «Золотое перо «Белой Руси»

Общество

Вызначаны пераможцы конкурсу

У лютым рэспубліканская грамадская арганізацыя «Белая Русь» аб’явіла конкурс творчых работ «Залатое пяро «Белай Русі». Да ўдзелу ў ім арганізатары запрасілі вучнёўскую і рабочую моладзь, а таксама карэспандэнтаў газет, тэлебачання і інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Мэтай паставілі папулярызаваць культурна-гістарычныя і духоўныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, далучыць маладых людзей да дзейнасці грамадскага аб’яднання і СМІ.

Конкурс уключае ў сябе 3 этапы: раённы, абласны і рэспубліканскі, які завершыцца 5 чэрвеня бягучага года. Праводзіцца ён усяго па адной намінацыі — «Міфы і легенды Беларусі». Але пры гэтым вызначаны 4 катэгорыі: «Навучэнец» (для навучэнцаў школ і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў), «Студэнт» (для навучэнцаў ВНУ), «Аматар» (для працуючай моладзі) і «Прафесіянал» (для супрацоўнікаў СМІ).

Умовы творчага спаборніцтва былі надрукаваны ў «Пастаўскім краі» і змешчаны на сайце газеты, на электронны адрас якой трэба было дасылаць эсэ (менавіта ў такім жанры выконваліся работы) на першым этапе. Усяго іх паступіла 8. У літаратурных экзерсісах ­удзельнікі звяртаюцца да легенд пра ўтварэнне возера Нарач і паходжанне назвы мястэчка Парыж, узгадваюць міфы і легенды Беларусі ў кантэксце яе гісторыі і традыцый, на падставе легенд пра возера Валкоўскае і палац Бішэўскага ў Лынтупах разважаюць на тэму кахання… Найлепшымі журы на чале са старшынёй раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Валянцінай Ромель прызнала работы:

  • Дар’і Данілевіч з Пастаўскай гімназіі «Паміж выдумкай і апавяданнем» (эсэ пра Чорную горку) — 1-е месца, катэгорыя «Навучэнец»,
  • Вікторыі Сварцэвіч з Курапольскай БШ «Легенды роднага краю» (паданне пра лес паміж вёскамі Гогава і Кубаркі) — 2-е месца, катэгорыя «Навучэнец»,
  • Арыны Івановай з Пастаўскага дзяржаўнага каледжа «Міфы і легенды Беларусі» — 3-е месца, катэгорыя «Аматар».

Віншуем пераможцаў, а іх работы абавязкова надрукуем на старонках газеты.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.