Стало известно, как будет благоустроена территория возле Дома культуры по улице Станкевича

Важное Общество

Азеляненне, лаўкі, ліхтары

У РДК па вуліцы Станкевіча круглы год віруе культурнае жыццё, таму яго так добра ведаюць жыхары раёна. Для іншагародніх артыстаў ён з’яўляецца свайго роду візітнай карткай Пастаў. Пасля таго як на мінулым тыдні тут спілавалі пазнавальную прыкмету — блакітныя елкі, — усіх цікавіць, што з’явіцца на іх месцы. Гэта пытанне газета адрасавала начальніку аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргею Шамовічу:

Пірамідальныя туі будуць красавацца на газонах

— Наш аддзел падрыхтаваў прапановы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі Дома культуры, а таксама побач з танкам, які знаходзіцца недалёка ад яго. Варыянты былі агучаны на вытворчай нарадзе ў старшыні райвыканкама. Так, вырашана дэманціраваць асфальт і ўздоўж галоўнага фасада будынка абуладкаваць дарожку з тратуарнай пліткі. Да яе будуць весці тры маршы прыступак. Даўжыня дарожкі складзе 60 метраў, шырыня — 2,5 метра, непасрэдна на ёй установяць 4 лаўкі.

У спецыяльнай зоне размесціцца кампазіцыя «Кветкавы фантан»

Абапал дарожкі плануецца разбіць газоны. Як толькі пні і карані спілаваных елак выкарчуюць, а бардзюрны камень заменяць на новы, месца елак зоймуць пірамідальныя туі, што дадасць тэрыторыі крыху ўрачыстасці. Замест 3-х апор вулічнага асвятлення з’явяцца сучасныя ліхтары. А на газоне паміж адмосткай будынка і дарожкай раскінецца маляўнічы кветнік.

Танк пафарбуюць. Вакол гэтай скульптуры выраўняюць тэрыторыю і засеюць травой, паса­дзяць 5 елачак. З цягам часу дрэўцы павінны дасягнуць 15-20-метровай вышыні.

Запісала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.