В числе лучших работников Белгосстраха — поставчанин Олег Дашкевич

Общество

Лідар, на якога раўняюцца

Рэспубліканская дошка гонару Белдзяржстраху абнаўляецца раз у год. У красавіку сталі вядомыя імёны 24 работнікаў, якія ў 2019-м вызначыліся асабліва высокімі паказчыкамі ў працы. У ліку самых-самых заслужана аказаўся і страхавы агент з Пастаў Алег Дашкевіч.

З усяго філіяла Белдзяржстраху па Віцебскай вобласці на абноўленую Дошку гонару занесены два супрацоўнікі. Дарэчы, убачыць на ёй нашых землякоў можна другі год запар (летась там змяшчалася фатаграфія дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Рыгора Шэцкі). Такім вынікам не можа пахваліцца ні адно рэгіянальнае прадстаўніцтва ў краіне.

— Упершыню на рэспубліканскай Дошцы гонару наш супрацоўнік з’явіўся ў 2014 годзе, — расказваў Рыгор Шэцка. — Тады адным з найлепшых работнікаў Белдзяржстраху (а штат кампаніі налічвае каля пяці тысяч чалавек) была прызнана Алена Русецкая (Гербач) з Навасёлак. Вельмі ганарова цяпер бачыць там і Алега Дашкевіча. За 13 гадоў работы ў Пастаўскім прадстаўніцтве ён пакарыў у прафесіі вялікую колькасць вяршынь — за высокія паказчыкі ў рабоце неаднойчы быў адзначаны абласнымі і рэспубліканскімі дыпломамі і граматамі.На мінулагоднім конкурсе «Найлепшы па прафесіі» ў філіяле Белдзяржстраху па Віцебскай вобласці заняў высокае трэцяе месца. Адным словам, ён сапраўдны лідар, на якога раўняюцца іншыя.

Страхаўшчык Алег Дашкевіч ідзе па чарговым адрасе

Зона адказнасці Алега Дашкевіча — паўсотні вёсак у Лынтупскім і Камайскім сельсаветах, гарадскі пасёлак Лынтупы і вуліца Ціхая ў Паставах. У месяц ён падаўжае каля ста ўжо заключаных дагавораў, удаецца падпісаць і новыя.

— Мне падабаецца працаваць з людзь­мі. Са свайго боку я раблю ўсё магчымае, каб наша супрацоўніцтва было максімальна камфортным і плённым, — адзначыў Алег Дашкевіч. — Не так даўно ў мяне з’явілася ідэя ўручаць кліентам спецыяльныя таблічкі «Маёмасць застрахаваная» — такія былі папулярныя ў савецкі час. На сваім участку раздаў іх каля дзвюх соцень. Гэта і страхавой кампаніі рэклама, і людзям невялікі прэзент у знак удзячнасці за супрацоўніцтва.

Такую ж таблічку, як на здымку, Алег Дашкевіч уручыў і генеральнаму дырэктару Белдзяржстраху Сяргею Якубіцкаму. Страхавы агент прапанаваў яму аднавіць забытую традыцыю ў межах усёй рэспублікі. А пакуль участак пастаўчаніна адзіны ў краіне, дзе практыкуецца такая форма работы.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.