В ОАО «Сцяг перамогi» зерновые посеяны на 319 гектарах, почва подготовлена на 547-ми

Сельское хозяйство

Не колькасцю, а стараннем

Сёлетняя веснавая сяўба — першы сур’ёзны экзамен для Аляксандра Фалевіча ў ролі дырэктара ААТ «Сцяг Перамогі-агра», якім назначаны ўсяго некалькі дзён назад. Але ў гаспадарцы ён не навічок.

Работы ў таварыстве ідуць паспяхова. І рэдакцыйная машына ўзяла курс на Юнькі. Дырэктар сустрэў заклапочаны: «Здарылася сур’ёзная паломка на трактары з сеялкай Руслана Чарняўскага, і ён стаіць на рамонце. Таму сёння ў полі толькі адна сеялка».

Дзмітрый Врублеўскі

Да гэтага Руслан амаль тыдзень займаўся сяўбой на СП «Дунілавічы-агра». А на дапамогу юнчанам былі накіраваны на ворыва два трактары з Кураполля і на сяўбу — два з малочнага завода. Такая тактыка ўзаемападтрымкі гаспадарак, якія ўвайшлі ў аграпрамысловае аб’яднанне, нядаўна створанае ў раёне.

Віктар Чыпко

Аб’ём работ у ААТ «Сцяг Перамогі-агра» немалы. Яравыя зерневыя павінны за­няць 1 050 гектараў, рапс — 316, кукуруза — 330, лён — 100. Механізатараў, занятых на палявых работах, не больш за дзясятак. Таму нагрузка на кожнага вялікая. І ўсе працуюць з поўнай аддачай. У полі за Пятрагамі сустракаемся з Віктарам Чыпко і Дзмітрыем Врублеўскім. Віктар працуе на трактары з сеялкай. Пры дзённай норме 8 гектараў засявае за дзень па 15-16. Усяго на яго рахунку 93 гектары. Дзмітрый падвозіць насенне і загружае яго ў сеялку. Поле вялікае, сотні паўтары гектараў, глеба якасна апрацавана. На яе падрыхтоўцы занятыя Мікалай Карасік, Іван і Арцём Маісеевы, на ворыве — Ягор Борыс.


На ўчарашні дзень у гаспадарцы зерневыя пасеяны на 319 гектарах, глеба падрыхтавана на 547-мі.    


Іншы клопат у Пятра Гусакова, які жартам называе сябе хімікам. Справа ў тым, што ўжо сёмы год ён займаецца падкормкай і хімапрацоўкай пасеваў. У той дзень разам з Ігарам Таргонскім падкормліваў азімую пшаніцу ў полі за Міхнічамі.

Пётр Гусакоў

— Ведаеце, як хочацца працаваць, калі налічваецца годная плата! — гаварыў Пётр. — А мы сёлета зарабляем добра, не тое што ў папярэднія гады.

З кім бы ні размаўляла ў гаспадарцы, ні ў кога не бачыла ні разгубленасці, ні боязі вірусаў. Ва ўсіх агульны клопат — як найхутчэй управіцца з веснавымі палявымі работамі. А іх яшчэ шмат.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.