Зручна і нядорага
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома Пастаўскага ТЦСАН аказвае насельніцтву шэраг паслуг, у тым ліку платных. З нядаўняга часу тут прапануюць яшчэ адну — узараць участак зямлі міні-трактарам.

— Пажылыя жыхары райцэнтра неаднойчы звярталіся да нас з просьбай аднавіць аказанне гэтай паслугі, якая некалькі гадоў назад была досыць папулярнай сярод насельніцтва, — расказала намеснік дырэктара ТЦСАН Марыя Ракоўская. — Сёлета гэта ўдалося. Заяўкі з’явіліся адразу ж. Пакуль яны паступалі выключна ад гараджан, але наш работнік гатовы адправіцца і ў размешчаныя побач з Паставамі вёскі. Праўда, пры ўмове, што ахвотных апрацаваць участкі будзе некалькі.
Да міні-трактара ёсць навясное абсталяванне — барана і культыватар. Таксама адноўлена паслуга абкошвання тэрыторый трымерам. Расцэнкі сацыяльныя.
Пакінуць заяўкі на аказанне дадзеных паслуг у рабочыя дні можна па тэлефонах: 2-40-65, 2-06-50. Па нумары 2-40-64 прымаем заяўкі 25—28 красавіка і 1 мая.