Внимание, мошенники! Предупредите своих родных и близких

Безопасность

Гатовы дапамагчы праваахоўнікі

У апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі махлярскіх дзеянняў у адносінах да грамадзян, у тым ліку пажылых адзінокіх і адзінокапражываючых. Такія факты мелі месца і на тэрыторыі нашага раёна. Пад маркай продажу рэчаў, аказання розных паслуг або проста з просьбай папіць вады ў дамы да пенсіянераў захо­дзілі нячыстыя на руку людзі і выманьвалі грошы, прадавалі няякасны тавар па завышаных цэнах. Нярэдка пасля адыходу візіцёра з дома знікалі адкла­дзеныя на чорны дзень сумы.

— Зараз злачынцы актыўна карыстаюцца сітуацыяй, якая склалася ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса: пранікаюць у жыллё грамадзян пад выглядам медыцынскіх або сацыяльных работнікаў і здзяйсняюць проціпраўныя дзеянні, — расказваў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Мядзелка. — Каб абараніць сябе ад злачынных замахаў, перш чым адкрываць незнаёмцу дзверы, неабходна папрасіць яго прадставіцца і паказаць дакументы, якія пацвярджаюць законнасць візіту. У выпадку, калі чалавек выклікае ў вас падазрэнні, неадкладна звяртайцеся ў міліцыю.

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу людзям не толькі ў выпадках махлярства, але і па любых іншых пытаннях, падкрэсліў Аляксандр Генадзьевіч. Калі нехта з адзінокіх пажылых апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі — напрыклад, ва ўмовах эпідэміі мае патрэбу ў экстраннай сацыяльнай дапамозе, — можна патэлефанаваць на нумар 102, і міліцыянеры самастойна або з прыцягненнем прадстаўнікоў сацыяльнай службы зробяць усё магчымае для вашага камфорту і спакою.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.