Возможностей у медиков хватит — утверждает главный врач центральной районной больницы Владимир Чекавый

Здравоохранение

I прыводзіць канкрэтныя довады таго, што дапаможа ў рабоце, калі здарыцца рост інфекцыйных захворванняў. Найперш — пра тэхнічную аснашчанасць. Праведзена мадэрнізацыя аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі. Зараз там ёсць 9 сучасных апаратаў: 4 — штучнай вентыляцыі лёгкіх для дарослых пацыентаў і 1 — для дзяцей да года, а таксама 4 наркозна-дыхальныя, якія можна выкарыстоў­ваць для штучнай вентыляцыі лёгкіх. Усе яны правераны спецыялістамі і гатовыя да работы, тры з іх — новыя. Маецца 15 кропак падключэння кіслароду, што дазволіць аказваць дапамогу не толькі ў рэанімацыйным аддзяленні, але і ў іншых. Завершана мадэрнізацыя аддзялення гемадыялізу, у ім заменена на новае ўсё медабсталяванне. Усе аддзяленні ўкамплектаваны абсталяваннем адпаведна табелю аснашчанасці. На месяц наперад бальніца забяспечана медыкаментамі.

Кіраўнік галоўнай медыцынскай установы раёна не абышоў увагай кадравае пытанне, падкрэсліўшы, што ўсе ўрачэбныя стаўкі ўкамплектаваныя. Асобна адзначыў, што ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі працуюць 6 урачоў-рэаніматолагаў, усе яны прайшлі перападрыхтоўку. Акрамя таго, урачы-рэаніматолагі ёсць і ў аддзяленнні гемадыялізу, і пры неабходнасці іх магчыма пераразмеркаваць у іншыя аддзяленні. Спецыяльную падрыхтоўку па інфекцыйных хваробах прайшлі ўрачы Алеся Павалковіч і Генадзій Васюковіч.

Новы апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх дэманструюць загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ Мікалай Васюковіч і ўрачы анестэзіёлагі-рэаніматолагі Андрэй Самуліч і Святлана Дацэнка

У цяперашняй няпростай абстаноўцы вельмі важна, каб не захварэлі самі медыкі. Па словах Уладзіміра Чакавага, у гэтыя дні з 752 працуючых у цэнтральнай раённай бальніцы і паліклініцы на бальнічным знаходзяцца ўсяго 14 чалавек, у тым ліку 2 урачы. Усе кабінеты, ФАПы, амбулаторыі забяспечаны сродкамі дэзінфекцыі. Кожны рабочы дзень усіх медыкаў пачынаецца і завяршаецца абавязковым маніторынгам тэмпературы іх цела. Дадаткова будуць закуплены спецыяльныя халаты, акуляры, маскі-рэспіратары, 20 спецыяльных касцюмаў. На ўсё гэта спатрэбяцца немалыя сродкі. Яны ёсць, але медыкі з удзячнасцю прымуць любую спонсарскую дапамогу ад фізічных або юрыдычных асоб.

А дзе магчыма размяшчэнне пацыентаў, калі здарыцца ўсплёск інфекцыйных захворванняў? Ула­дзімір Мікалаевіч патлумачыў, што і з гэтым праблем не павінна быць. Інфекцыйнае аддзяленне хаця і невялікае, разлічанае на 18 пацыентаў, але зараз у ім знаходзіцца іх усяго 4. У выпадку яго запаўнення для размяшчэння большай колькасці хворых будуць перапрафіляваны наркалагічнае аддзяленне і неўралагічнае, размешчанае ў стацыянары №2 (палац Тызенгаўзаў). На сёння стацыянарныя аддзяленні ЦРБ запоўнены напалову, планавая меддапамога прыпынена, як і па ўсёй рэспубліцы. Хворых на пнеўманію — 17, што не перавышае ўзровень адпаведнага перыяду мінулага года. А калі параўнаць, што 10 гадоў назад пры ўспышцы атыпічнай пнеўманіі хворых на яе было ў нашым раёне амаль 90 за суткі, то розніца відавочная.

Такім чынам, падстаў для панікі, што медыкі ў выпадку эпідэміі не справяцца дапамагчы ўсім, няма. Але і супакойвацца не варта. Кожнаму трэба вельмі адказна ставіцца да ўласнай прафілактыкі.

Падрыхтавала да друку Фаіна Касаткіна
Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.