Все вместе! Кто помогает поставским медикам бороться с COVID-19?

Здравоохранение

Адзіным фронтам

Ні для кога не сакрэт, што ў эпіцэнтры інфекцыі знаходзіцца медыцынскі персанал. Нягледзячы на высокую рызыку заражэння, медработнікі застаюцца прафесіяналамі, дэманструюць вытрымку і гуманізм. Як маленькі подзвіг можна расцэньваць той факт, што нашы ўрачы вярнулі да жыцця пацыентку, якая доўгі час была падключана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пульсаксіметр дазваляе імгненна вызначыць узровень кіслароду ў крыві. Па ім бачна, ці мае хворы патрэбу ў падключэнні да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх

На вастрыні барацьбы знаходзяцца не толькі медыкі. У аўральным рэжыме працуюць усе службы ЦРБ. У неверагодным напружанні зараз — гаспадарчая служба, інжынеры сетак, вадзіцелі, праграмісты, кадравікі, бухгалтарска-эканамічны аддзел і іншыя. Напрыклад, начальнік гаража адначасова выконвае функцыі вадзіцеля, дастаўшчыка і грузчыка, праз дзень выязджае ў камандзіроўкі ў Віцебск. Вялікая нагрузка і на фінансістах. Ім неабходна штодня апрыходаваць вялізную колькасць гуманітарнай дапамогі і цэнтралізаваных паставак і адразу ж перадаваць іх у патрэбнае аддзяленне. У прыватнасці, нядаўна бальніца атрымала 20 пульсаксіметраў з Кітая, якія ўжо перададзены ва ўсе ўчастковыя бальніцы і ўрачам агульнай практыкі. Бухгалтар-эканаміст пільна сочыць за перасоўваннем крэдытаў, фарміруе новыя ўмовы выплаты зарплаты. Адным словам, звышурочнай работы хапае ўсім.  Апроч таго, ЦРБ, як ніколі раней, працуе ў цеснай звязцы з калегамі — медыкамі 1-га ваеннага шпіталя і АДРАЦ «Ветразь», якія ў складанай сітуацыі ўмацавалі сваімі работнікамі кадравы патэнцыял ЦРБ.

— За месяц на ўсе сродкі аховы і гігіены растрачаны гадавы бюджэт, які фарміраваўся ў кастрычніку мінулага года, — прыводзіць статыстыку Уладзімір Чакавы. — Таму мы бязмежна ўдзячныя ўсім за матэрыяльную дапамогу, добрыя словы. Дапамогу медыкам аказваюць грамадскія аб’яднанні, валанцёры, жыхары райцэнтра. На сёння гэта звыш 30 тыс. руб. Калі скончыцца пандэмія, мы абавязкова напішам пра кожнага ў раённай газеце.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.